Дзяржаўных узнагарод удастоены прадстаўнікі Віцебшчыны
Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Валерыян Мацкевіч, генеральны дырэктар віцебскага канцэрна "Мяса-малочныя прадукты" Віктар Славецкі.
Усяго дзяржаўных узнагарод удастоены 96 работнікаў розных сфер дзейнасці. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта паведамляе афіцыйны інтэрнэт-партал Кіраўніка дзяржавы.
Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысвоены за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, вялікі асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага і нафтахімічнага комплексаў, энергетычнай сістэмы, прамысловасці, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадаркі, будаўнічай галіны, значныя дасягненні ў сферах транспарту, гандлю, адукацыі і культуры.