Дзяржава і Царква адзіныя ў сваім імкненні да духоўнага адраджэння і працвітання Беларусі – А.Косінец

24 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Дзяржава і Царква адзіныя ў сваім імкненні да духоўнага адраджэння і працвітання Беларусі. Пра гэта заявіў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец сёння на сустрэчы з епіскапам Віцебскім Уладзіславам Блінам у касцёле Езуса Міласэрнага, перадае карэспандэнт БЕЛТА Старшыня аблвыканкама павіншаваў вернікаў Рымска-каталіцкай царквы з надыходзячым Калядамі. Беларусь - шматканфесійная дзяржава, і гэта спрыяе стабільнасці ў грамадстве. "Для дзяржавы, як і для Царквы, важна, каб грамадства было духоўна здаровым, міласэрным", - падкрэсліў ён. У Віцебскай вобласці працуе 76 касцёлаў, яшчэ 6 будуецца. Нядаўна ў новым жылым мікрараёне Віцебска быў пабудаваны касцёл Езуса Міласэрнага. Аляксандр Косінец паведаміў епіскапу, што з абласнога бюджэту будуць выдзелены сродкі на ўнутранае аздабленне гэтага храма. Па словах Уладзіслава Бліна, гэта рашэнне ўладаў будзе сапраўдным падарункам усім прыхаджанам, тым больш што летам 2011 года пройдуць урачыстасці з нагоды прызнання касцёла Езуса Міласэрнага галоўным храмам Віцебскай епархіі Рымска-каталіцкай царквы - Папа Рымскі ўжо падпісаў дакументы аб гэтым. -0-