Гатоўнасць энергонасычаных трактароў да веснавых палявых работ у Віцебскай вобласці складае 94%

19 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Гатоўнасць энергонасычаных трактароў да веснавых палявых работ у Віцебскай вобласці складае 94%, паведаміў сёння карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Сяргей Догель. Паводле яго слоў, агульная гатоўнасць трактарнага парку складае каля 80%. Для аказання сельгасарганізацыям своечасовых паслуг па рамонце рухавікоў і іншых механізмаў Віцебскаму маторарамонтнаму заводу выдзелена з бюджэту вобласці Br1 млрд. Збытавыя арганізацыі вобласці будуць ажыццяўляць пастаўку неабходных камплектуючых для рамонту з адтэрміноўкай плацяжу. Аб'ём гэтай падтрымкі ацэньваецца ў Br5 млрд. Як чакаецца, сёлеташняй вясной на палі выйдуць 8 тыс. трактароў. У бягучым годзе ў вобласці працягнуцца работы па выхадзе на аптымальную структуру пасяўных плошчаў. Збожжавая гаспадарка будзе арыентавана на павелічэнне вытворчасці харчовага збожжа. Пад збожжавыя і збожжабабовыя прадугледжваецца заняць звыш 800 тыс. га і сабраць 1,3 млн. т збожжа. -0-