Горадаўтваральнае прадпрыемства "Віцебчанка" атрымае дзяржпадтрымку

18 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Віцебскі аблсавет вызваліў горадаўтваральнае прадпрыемства "Віцебчанка" ад пералічэння ў абласны бюджэт часткі сродкаў ад здачы ў арэнду маёмасці, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці вобласці. Рашэнне аб гэтым прынята сёння на сесіі абласнога Савета дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Прэферэнцыі ў суме Br180 млн. прадастаўлены тэрмінам на 1 год. абавязковай умовай аказання дзяржпадтрымкі з'яўляецца выкананне прадпрыемствам асноўных паказчыкаў фінансава-гаспадарчай дзейнасці. Вызваленыя сродкі павінны быць накіраваны на развіццё вытворчасці. Каментуючы па просьбе карэспандэнта БЕЛТА рашэнне дэпутатаў, старшыня камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Генадзь Грэбнеў нагадаў, што камунальнае унітарнае Віцебскае абласное швейнае вытворчае прадпрыемства "Віцебчанка" ў цяперашні час праходзіць працэдуру фінансавага аздараўлення. Раней яму была аказана дзяржаўная падтрымка і рэструктурызавана пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць. На працягу ўсяго тэрміну дзеяння дзяржпадтрымкі прадпрыемства выконвае ўмовы яе прадастаўлення: своечасова выплачвае бягучыя плацяжы, цалкам пагасіла рэструктурызаваную запазычанасць па плацяжах у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, і было вызвалена ад выплаты штрафных санкцый па іх. Разам з тым фінансавае становішча "Віцебчанкі" застаецца складаным: каэфіцыент бягучай ліквіднасці пры нарматыве 1,3 склаў 0,66, каэфіцыент забяспечанасці ўласнымі абаротнымі сродкамі пры нарматыве 0,2 склаў мінус 0,55, што не дазваляе прадпрыемству істотна павялічыць аб'ёмы вытворчасці і стабілізаваць фінансавае становішча. Па словах Генадзя Грэбнева, вызваленне прадпрыемства ад пералічэння часткі сродкаў, атрыманых ад здачы ў арэнду маёмасці, і прадастаўленне магчымасці паэтапнага пагашэння ўтворанай запазычанасці ў суме Вr208 млн. па пералічэнні арэнднай платы дазволіць "Віцебчанцы" на гэту суму папоўніць абаротныя сродкі і дадаткова вырабіць да канца года прадукцыі на Вr700 млн. Гэта забяспечыць тэмп росту прамысловай прадукцыі на ўзроўні 110%. Па выніках 2010 года прадпрыемства зможа выйсці на бязстратную працу, чысты прыбытак складзе Br52 млн. Аднаразовае пералічэнне ў бюджэт наяўнай запазычанасці і штомесячныя плацяжы пагражалі стратамі ў суме Вr300 млн., невыкананнем прагнозных паказчыкаў, што пацягнула б пазбаўленне магчымасці атрымання дзяржпадтрымкі, узнікла б пагроза банкруцтва. Прадпрыемства "Віцебчанка" заснавана ў 1945 годзе. У 2001 перайшло ў камунальную ўласнасць. Спецыялізуецца на выпуску мужской, жаночай і дзіцячай верхняй адзежы. Асартымент налічвае звыш 100 найменняў. Агульная колькасць працаўнікоў - больш за 300 чалавек.-0-