Графік адключэння аналагавага тэлевяшчання на Віцебшчыне
Згодна з рэспубліканскім графікам, паэтапнае адключэнне аналагавага тэлевізійнага вяшчання на тэрыторыі Віцебшчыны ў першай палове гэтага года будзе праходзіць так.
З 10 сакавіка радыётэлевізійная перадаючая станцыя (РТПС) у асвеі Верхнядзвінскага раёна спыняе вяшчанне дзяржаўных праграм аналагавага тэлебачання: "Беларусь 1" (22 ТВК), "Беларусь 2" (25 ТВК), "СТБ" (42 ТВК), "АНТ" (59 ТВК).
З 1 красавіка РТПС у Астравенцы Ушацкага раёна: "НТБ-Беларусь" (26 ТВК), "Беларусь 2" (28 ТВК), "СТБ" (36 ТВК). А з 16 чэрвеня - яшчэ "Беларусь 1" (9 ТВК), "АНТ" (12 ТВК).
З 15 мая РТПС у Краснасельцах Браслаўскага раёна: "Беларусь 1" (23 ТВК), "Беларусь 2" (37 ТВК). Праз месяц, 16 чэрвеня, гэты спіс дапоўняць "НТБ-Беларусь" (6 ТВК), "АНТ" (12 ТВК).
Цяпер у Верхнядзвінскім, Расонскім і Міёрскім раёнах у залежнасці ад размяшчэння і рэльефу мясцовасці магчымы ўпэўнены эфірны прыём у лічбавым фармаце праграм "Беларусь 1", "Беларусь 2", "Беларусь 3", "АНТ", "СТБ", "РТР-Беларусь", "НТБ-Беларусь", "Мір".
Перадатчыкі, якія трансліруюць лічбавы тэлепакет, размешчаны на РТПС у Асвеі Верхнядзвінскага (61 ТВК (794 Мгц); Гарах Расонскага раёна (61 ТВК (794 Мгц); Астравенцы Ушацкага (40 ТВК (626 Мгц); Доўгінаве Міёрскага (43 ТВК (650 Мгц); Краснасельцах Браслаўскага раёнаў (43 ТВК (650 Мгц) і Шаркаўшчыне (43 ТВК (650 Мгц).
Таццяна Гарнова, "Віцебскія весці"