Графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў 2011 годзе зацверджаны ў Беларусі
3 сакавіка, Мінск /Юлія Ваніна - БЕЛТА/. Зацверджаны графік правядзення ў Беларусі цэнтралізаванага тэсціравання ў 2011 годзе. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Беларусі Мікалай Феськоў.
Графік зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі №6 ад 21 лютага 2011 года.
Першае выпрабаванне - па беларускай мове - пройдзе 14 чэрвеня. 15 чэрвеня абітурыенты здадуць рускую мову, 17 чэрвеня - гісторыю Беларусі, 19 чэрвеня - матэматыку, 21 чэрвеня - грамадазнаўства, 22 чэрвеня - хімію, 23 чэрвеня - сусветную гісторыю найноўшага часу, 25 чэрвеня - фізіку, 26 чэрвеня - біялогію, 28 чэрвеня - замежныя мовы, 29 чэрвеня - геаграфію. Усе выпрабаванні традыцыйна будуць пачынацца ў 11.00.
Рэзервовы дзень для тых, хто не змог па аб'ектыўных прычынах прыбыць на цэнтралізаванае тэсціраванне па графіку, - 4 ліпеня. Тэрмін рэгістрацыі абітурыентаў для ўдзелу ў ЦТ па вучэбных прадметах у рэзервовы дзень - з 27 па 30 чэрвеня. -0-