Гран-пры VII Міжнароднага дзіцячага конкурсу "Віцебск-2009" заваявала прадстаўніца Румыніі Марыя

16 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Гран-пры VII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2009" заваявала прадстаўніца Румыніі Марыя, перадае карэспандэнт БЕЛТА з урачыстай цырымоніі ўзнагароджання. Разам са спецыяльным прызам і дыпломам пераможца атрымлівае прэмію ў памеры $5 тыс. Першай прэміяй з капіталам $3 тыс., спецыяльным прызам і дыпломам удастоены Андранік Алексанян (Украіна). Другой прэміяй ($2 тыс.) узнагароджана Марыя Новік (Беларусь). Трэцюю прэмію падзялілі Каміле (Літва) і Анель Каршыгаева (Казахстан). Спецыяльныя прызы ад Саюзнай дзяржавы ўручаны Лаліце (Беларусь) і Робіку (Расія). За працавітасць і волю да перамогі адзначана італьянская ўдзельніца Вірджылія Сідзі, якая выступала па-за конкурсам з тэмпературай 38. Член журы расійская папулярная спявачка Варвара ў памяць аб конкурсе і Віцебску ўручыла ёй карціну з краявідамі фестывальнага горада. Падчас цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў старшыня журы Леанід Захлеўны падкрэсліў, што ўсе канкурсанты - гэта пераможцы. Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск-2009" праводзіўся падчас фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Сёлета ў ім прымалі ўдзел 19 юных талентаў з 16 краін свету. Краіны - заснавальніцы фестывалю - Беларусь, Расія і Украіна - па ўмовах конкурсу прадстаўлялі па 2 удзельнікі.-0-