Г.Рапота лічыць магчымым удзел Саюзнай дзяржавы ў рэалізацыі інавацыйных праграм Віцебскай вобласці
15 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Праекты праграмы інавацыйнага развіцця Віцебскай вобласці могуць атрымаць падтрымку Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню Саюзнай дзяржавы на Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" паведаміў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Падчас сустрэчы са старшынёй Віцебскага аблвыканкама Аляксандрам Косінцам абмяркоўваліся пытанні магчымага ўдзелу Саюзнай дзяржавы ў рэалізацыі некаторых праграм інавацыйнага развіцця Віцебскай вобласці. У прыватнасці, размова ішла аб праграмах у галіне біятэхналогій, энергазберажэння, IT-тэхналогій, паведаміў Рыгор Рапота. "Гэтыя напрамкі выгадныя як для Беларусі, так і для Расіі, таму ў ходзе абмеркавання ва ўрадах мы маем намер вызначыць, якія з іх магчыма фінансаваць з бюджэту Саюзнай дзяржавы", - сказаў Рыгор Рапота.
Віцебскі аблвыканкам прадставіць дзяржсакратару пакет дакументаў па праграмах інавацыйнага развіцця Віцебскай вобласці.-0-