Г.Рапота: «Славянскі базар» — знакавая падзея для народаў Беларусі і Расіі

15 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота лічыць Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" значнай культурнай з'явай не толькі для беларусаў, але і для расіян. Такі пункт гледжання ён выказаў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА. "Фестываль "Славянскі базар у Віцебску" з'яўляецца важным не толькі для жыхароў Віцебскай вобласці, Беларусі, але і для жыхароў суседніх рэгіёнаў Расіі. Яны яго чакаюць, спецыяльна для прыезду ў Віцебск бяруць адпачынкі", - сказаў ён. Дзяліўшыся ўражаннямі аб цяперашнім XXI Міжнародным фестывалі мастацтваў, Рыгор Рапота адзначыў, што свята атрымалася. "Я першы раз на фестывалі, хоць заўсёды глядзеў яго па тэлебачанні і ўспрымаў як знакавую падзею. Але лепш адзін раз убачыць на свае вочы. Фестываль пакідае цудоўнае ўражанне па ўзроўні арганізацыі, па размаху. Яго правільна назваць святам не толькі для беларусаў, расіян, украінцаў, але і ўсіх, хто сюды прыехаў", - лічыць ён. Рыгор Рапота не выключае, што фінансаванне фестывалю за кошт долі Саюзнай дзяржавы можа павялічыцца. "Аднак гэта рашэнне залежыць ад міністэрстваў фінансаў Беларусі і Расіі", - сказаў ён.-0-