Грамадзянам Беларусі дазволена мець адначасова два пашпарты - новы і стары

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадзянам Беларусі дазволена мець адначасова два пашпарты на руках - новы і стары. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама Інна Студзенічнік падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі. "Калі чалавек афармляе новы пашпарт, а ў старым маецца дзейная віза, або па якіх-небудзь іншых прычынах грамадзяніну неабходна пакінуць гэты пашпарт на руках, ён піша асабістую заяву. І яму пакідаюць стары пашпарт, незалежна ад таго, што на руках ужо ёсць новы, але анулююцца тыя старонкі, дзе не ўклеена віза", - растлумачыла спецыяліст. Звесткі аб візах, якія выдаваліся раней і могуць быць размешчаны ў старым пашпарце, асабліва важныя пры звароце ў некаторыя пасольствы.-0-