Грамадзяне, якія распаўсюджваюць чуткі аб выбухах, могуць быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці - А.Швед

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадзяне, якія распаўсюджваюць чуткі пра выбухі, могуць быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. Пра гэта сёння заявіў журналістам кіраўнік аператыўна-следчай групы, якая займаецца расследаваннем тэракта ў мінскім метро, намеснік генпракурора Беларусі Андрэй Швед, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Андрэй Швед падкрэсліў, што аматараў падобных дзеянняў могуць прыцягнуць да адказнасці, у тым ліку да крымінальнай. "Мы гэта ўсё старанна адсочваем", - растлумачыў Андрэй Швед і дадаў, што гэта тычыцца і некаторых каментарыяў у СМІ. Андрэй Швед адзначыў, што зараз з'яўляецца шмат такіх каментарыяў, якія ніякага дачынення да рэчаіснасці не маюць.-0-