Грамадзяне Расіі і Латвіі могуць пазбавіцца аўтамабіляў з-за кантрабанды цыгарэт
5 сакавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Супрацоўнікі Віцебскай мытні сёння на беларуска-латвійскай мяжы ў Верхнядзвінскім раёне пры даглядзе двух грузавых аўтамабіляў "ДАФ" выявілі дзве партыі цыгарэт, якія нелегальна ў тайніках вывозіліся ў Латвію. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аператыўна-пошукавага аддзела мытні Пётр Маркачэўскі.
Аўтамабілі пад кіраваннем грамадзян Расіі і Латвіі ехалі праз Беларусь транзітам. Усяго пры даглядзе было канфіскавана амаль 1,5 тыс. пачкаў тытунёвых вырабаў расійскай вытворчасці. Цыгарэты перавозіліся ў спецыяльна абсталяваных тайніках, пад якія былі прыстасаваны тэхналагічныя пустэчы транспартных сродкаў. Агульны кошт канфіскаванага тавару і машын, якія таксама з'яўляюцца прадметам адміністрацыйнага мытнага правапарушэння, складае каля Br600 млн.
Па гэтым факце распачаты адміністрацыйны працэс. Матэрыялы будуць перададзены ў суд для прыняцця рашэння аб канфіскацыі тавараў і аўтамабіляў і прыцягнення вінаватых асоб да адказнасці.-0-