Грамадзяне падчас асабістых прыёмаў задаюць дэпутатам абгрунтаваныя пытанні - Андрэйчанка

Граждане во время личных приемов задают депутатам обоснованные вопросы - Андрейченко

На асабістых прыёмах грамадзяне задаюць дэпутатам у асноўным абгрунтаваныя пытанні. Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка па выніках асабістага прыёму жыхароў Докшыцкага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Падчас прыёмаў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў заўсёды арыентуюцца на выяўленне і вырашэнне вострых сацыяльных праблем у тым ці іншым рэгіёне. Але гэта не сведчыць аб тым, што не трэба рэагаваць на другарадныя пытанні. Мы разглядаем усе звароты. Што тычыцца сённяшняга прыёму, то ў асноўным людзей хвалююць пытанні газіфікацыі, прыватызацыі жылля, працаўладкавання, землекарыстання. Лічу, што яны абгрунтаваныя", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Разам з тым спікер адзначыў, што многія праблемы вырашаюць органы мясцовай улады. Докшыцкі раён - адзін з прыкладаў правільнай арганізацыі работы мясцовых органаў улады з насельніцтвам. "За 2014 год знізілася колькасць паступаючых скаргаў і, што важна, менш людзі сталі звяртацца ў вышэйстаячыя органы. Калі ў 2013 годзе такіх зваротаў было 19, то ў мінулым годзе толькі 10. Гэта значыць, улады сапраўды працуюць", - канстатаваў Уладзімір Андрэйчанка.

Сёння падчас асабістага прыёму старшыні Палаты прадстаўнікоў жыхары Докшыцкага раёна прасілі дапамогі ў вырашэнні пытанняў газіфікацыі, прыватызацыі жылля, гаварылі аб неабходнасці ўрэгуляваць на заканадаўчым узроўні пытанне збору ягад і грыбоў на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка.

Уладзімір Андрэйчанка таксама прыняў удзел у пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, на якім у тым ліку разглядаліся вынікі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у 2014 годзе.

Алена Ціханава