Грыбнікі выявілі ў Віцебскім раёне склад боепрыпасаў часоў ВАВ
16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Склад боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны знойдзены ў Віцебскім раёне. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю МУС Беларусі.
У лясным масіве грыбнікі знайшлі 53 артылерыйскія снарады і 17 боепрыпасаў да мінамёта.
Небяспечная знаходка вывезена на спецыяльны палігон і знішчана сапёрамі ўнутраных войскаў МУС.-0-