Навальнічныя разрады сталі прычынай чатырох пажараў у Віцебскай вобласці

Навальнічныя разрады сталі прычынай чатырох з пяці пажараў, якія адбыліся 20 ліпеня ў Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту ў абласным упраўленні МНС.

Першы пажар, меркаванай прычынай якога стаў навальнічны разрад, адбыўся каля 5 гадзін раніцы ў нежылым доме адной з вёсак Гарадоцкага раёна. Днём паведамленні аб падобных здарэннях, але ўжо ў жылых сельскіх дамах паступілі з Чашніцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў. А ўвечары ў Расонскім раёне ад удару маланкі загарэлася лазня.

Пяты пажар адбыўся ў жылым доме вёскі Заронава Віцебскага раёна. Прычына пажару высвятляецца.