Група гандляроў спайсамі затрымана ў Віцебску
Група гандляроў спайсамі затрымана ў Віцебску, паведамілі БЕЛТА у аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.
Пры сілавой падтрымцы АМАП палка ППСМ УУС у Віцебску была ўстаноўлена і затрымана арганізаваная група, якая займалася збытам курыльных сумесяў, якія змяшчаюць у складзе псіхатропныя рэчывы.
Псіхатропы збываліся пры выкарыстанні інтэрнэту ў асноўным на тэрыторыі Віцебскай вобласці (у гарадах Віцебск і Полацк) - тут устаноўлена і канфіскавана 26 закладак. Акрамя таго, 11 закладак выяўлена ў Магілёве.
З незаконнага абароту канфіскавана больш за 70 г псіхатропных рэчываў. Падчас агляду жытла гандляроў праваахоўнікі канфіскавалі камп'ютарную тэхніку, здабытыя злачынным шляхам грашовыя сродкі ў памеры каля Br30 млн.
У дачыненні да затрыманых узбуджана крымінальная справа.
Алена Ціханава