Груз алюмініевага сплаву на Br340 млн. затрыманы ў Лепельскім раёне

24 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Буйны груз алюмініевага сплаву затрыманы ў Лепельскім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС Віцебскага аблвыканкама. Позна ноччу на аўтадарозе Віцебск - Мінск супрацоўнікі ДАІ Лепельскага РАУС паблізу раённага цэнтра затрымалі аўтамашыну МАЗ-МАН з паўпрычэпам пад кіраваннем жыхара Вілейкі 1987 года нараджэння. Без адпаведных суправаджальных дакументаў кіроўца перавозіў 20 т другаснага алюмініевага сплаву на Br340 млн. Груз затрыманы. Матэрыял па гэтым факце накіраваны ў Наваполацкі міжраённы аддзел УДФР КДК РБ.-0-