ГМК правядзе вучэнні па адпрацоўцы дзеянняў пры выяўленні крыніцы іанаізуючага выпраменьвання ў пункце пропуску "Урбаны"
19 кастрычніка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі 20 кастрычніка правядзе ў пункце пропуску "Урбаны" Віцебскай мытні тактыка-спецыяльнае вучэнне па адпрацоўцы дзеянняў пры выяўленні крыніцы іанізуючага выпраменьвання, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ДМК.
Будзе адпрацавана ўзаемадзеянне рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі. У вучэннях прымуць удзел супрацоўнікі структурных падраздзяленняў Дзяржаўнага мытнага камітэта, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства аховы здароўя, Нацыянальнай акадэміі навук, Віцебскага аблвыканкама, мабільная лабараторыя Полацкага пагранічнага атрада. Службовыя асобы мытных органаў і пагранічнай службы, а таксама іншых дзяржаўных органаў адпрацуюць комплекс сумесным дзеянняў пры выяўленні крыніцы іанізуючага выпраменьвання, па забеспячэнні радыяцыйнай бяспекі, правядзенні дадатковага радыяцыйнага кантролю і перадачы крыніцы на ўтылізацыю.
Вынікі тактыка-спецыяльнага вучэння будуць выкарыстаны пры падрыхтоўцы нарматыўных прававых актаў, якія вызначаюць парадак дзеянняў службовых асоб мытных органаў і іншых дзяржаўных органаў пры выяўленні крыніц іанізуючага выпраменьвання, а таксама ў выпадку іх затрымання пры перамяшчэнні праз мытную мяжу Рэспублікі Беларусь.-0-