Губернатар Пскоўскай вобласці Андрэй Турчак наведае Віцебскую вобласць

14 мая, Масква /Эдуард Півавар - БелТА/. Дэлегацыя Пскоўскай вобласці Расіі на чале з губернатарам Андрэем Турчаком наведае 15 мая Віцебскую вобласць, паведамілі карэспандэнту БелТА ў губернатарскай прэс-службе. Плануецца, што госці сустрэнуцца з прадстаўнікамі выканаўчай і заканадаўчай улады Віцебскай вобласці, абмяркуюць пытанні памежнага супрацоўніцтва, абмяняюцца вопытам па антыкрызісных мерапрыемствах, азнаёмяцца з працай шэрагу сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Віцебскай вобласці. У праграме візіту таксама наведванне аднаго з аграгарадкоў. У склад пскоўскай дэлегацыі ўвойдуць першы намеснік губернатара Сяргей Пернікаў, старшыня камітэта па працы і сацыяльнай палітыцы Пскоўскага абласнога сходу Аляксандр Хрыстафораў. -0-