Губернатар Віцебскай вобласці Мікалай Шарснёў прадставіў новага кіраўніка Талачынскага раёна
На пазачарговай 10-й сесіі Талачынскага раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання на пасадзе старшыні райвыканкама зацверджаны Сяргей Ягораў.
Сяргей Валер'евіч нарадзіўся ў 1978 годзе ў Ліёзна. У 2001-м годзе скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны. Працаваў галоўным ветурачом калгаса «Савецкая Беларусь» Ліёзненскага раёна. У 2006 годзе ўзначаліў СПК «Новая Дубрава», а ў 2012-м прызначаны на пасаду першага намесніка старшыні, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ліёзненскага райвыканкама. Сяргей Ягораў скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне прадпрыемствамі аграпрамысловага комплексу». Начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Уладзімір Севярын адзначыў, што за час працы ў сістэме АПК Сяргей Валер'евіч зарэкамендаваў сябе як пісьменны спецыяліст, які добра ведае сельгасвытворчасць, прынцыповы, патрабавальны кіраўнік, умелы арганізатар. Вялікую ўвагу надаваў удасканаленню ўмоў працы ў сельскай гаспадарцы, укараненню ў вытворчасць найноўшых дасягненняў навукі і перадавога вопыту, павелічэнню вытворчасці прадукцыі.
«
Я ў поўнай меры ўсведамляю тую адказнасць, якая на мяне ўскладаецца, – звярнуўся да прысутных Сяргей Ягораў. – У Талачынскага раёна ёсць перспектывы і патэнцыял, які трэба задзейнічаць па максімуму. Сітуацыя, у якой мы ўсе зараз знаходзімся, складаная, але не крытычная. Упэўнены, што актыў рэгіёна прыкладзе ўсе намаганні, каб развівалася сельская гаспадарка, эфектыўна працавала прамысловасць, нарошчваўся экспартны патэнцыял. А ён на самой справе вялікі. Ёсць у нас і кадры, якія могуць і павінны працаваць на дасягненне патрэбных вынікаў. Я буду абапірацца на прафесіяналізм і вопыт тых людзей, якія стануць маёй камандай. Акрамя таго, залог паспяховага гаспадарання – працоўная і тэхналагічная дысцыпліна. Я зраблю ўсё магчымае, каб Талачынскі раён дынамічна развіваўся ва ўсіх напрамках, павышалася дабрабыт людзей».Сяргей Ягораў быў аднагалосна зацверджаны на пасаду старшыні Талачынскага райвыканкама. Мікалай Шарстнёў павіншаваў новага кіраўніка раёна і ўручыў пасведчанне.
«
Роля асобы ў гісторыі станаўлення любога рэгіёна вельмі вялікая, – адзначыў Мікалай Мікалаевіч. – Калі даводзіцца кіраваць калектывам у даволі няпростых умовах, выяўляюцца ўсе якасці чалавека. Калі на пасаду заступаў Аляксей Сільвестравіч Гарнак, раён знаходзіўся ў складанай сітуацыі. І яму ўдалося зрабіць нямала для таго, каб Талачыншчына дасягнула пэўных поспехаў. Ён імкнуўся ствараць валаўтваральныя вытворчасці, кансалідаваць грошы, цэнтралізаваць патокі, забяспечыць закупку больш прадукцыйнай тэхнікі. Нямала важна, што Аляксей Сільвестравіч захаваў калектыў аднадумцаў, з якім можна працаваць і будаваць заўтрашні дзень»За шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Талачынскага раёна Аляксей Гарнак узнагароджаны Ганаровай граматай Віцебскага аблвыканкама.
Завяршаючы выступленне, Мікалай Шарстнёў звярнуўся да прысутных у зале і зноў прызначанага кіраўніка Талачынскага райвыканкама:
«Для чаго мы жывем і працуем? Перш за ўсё, каб мець дабрабыт у сям'і. Мы скардзімся, што наша жыццё вельмі цяжкае. На гэта ёміста сказаў кіраўнік дзяржавы: лепш, чым цяпер, мы ніколі не жылі. І я цалкам з ім салідарны. Сёння ў нас поўныя прылаўкі ў крамах, мы абуты і апрануты. У большасці сваёй у кожнага добраўпарадкаванае жыллё, бытавая тэхніка, у многіх – аўтамабілі і г.д. Цяпер няма талонаў, чэргаў у крамах за прадуктамі і адзеннем. А калі разабрацца, то гэта было не так даўно. Маючы значна больш, чым тады, мы хочам жыць, як пажадаем, і мець усё, што пажадаем. А працуем пры гэтым горш. Няма той іскры, з якой людзі працавалі раней, пры мінімуме ўмоў. Рэзерваў у нас на сённяшні дзень не злічыць. Нам тут жыць, атрымліваць заработную плату, вырошчваць дзяцей. Так каму паляпшаць сітуацыю, як не нам? Таму ініцыятыву нацэліваю на тое, каб усе паказчыкі павялічыць не менш чым у 2 разы. Адначасова гэтага не зрабіць, але імкнуцца трэба штодня, штогадзіны. У нас няма часу, каб выбудоўваць нейкую доўгатэрміновую праграму. Сёння прыйшоў, заўтра разабраўся, паслязаўтра пайшлі вынікі. Асаблівую ўвагу трэба надаваць развіццю сельскай гаспадаркі, прыцягненню інвестыцый. Кіраўніку трэба расставіць прыярытэты і працаваць. Не распыляць грошы, а кропкава ўкладваць у тыя прадпрыемствы, дзе будзе аддача. У нас велізарныя ўнутраныя рэзервы ў працоўнай і тэхналагічнай дысцыпліне, як правільна сказаў Сяргей Ягораў. І я не сумняваюся – Талачынскаму раёну будзе чым ганарыцца і ў далейшым. Поспехаў, упэўненасці ў заўтрашнім дні і аптымізму!»Вольга Лебедзева, "Віцебскія весці"