Губернатар Віцебскай вобласці ўстанавіў сусветны рэкорд на чэмпіянаце свету па гіравому трыятлоне
На працягу двух дзён, 18 і 19 чэрвеня 2016 года, у СШ №46 г. Віцебска спартсмены з 17 краін змагаліся за першыя месцы і паказвалі свае найлепшыя вынікі. Гіравы спорт не мае абмежаванняў па ўзросце. Удзельнікі ад 8 да 80 гадоў прысутнічалі на чэмпіянаце.
У праграме спаборніцтваў: гіры па выбары (штуршок); гіры па выбары (рывок); спрынт, штуршок (1 і 2 хвіліны); спрынт, рывок (1 і 2 хвіліны); штуршок доўгім цыклам – 1 і 2 хвіліны; марафон, паўмарафон і інш.
У марафоне прыняло ўдзел тры каманды: зборная Беларусі, зборная Расіі і зборная Еўропы. За каманду зборнай Беларусі выступіў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Мікалаевіч Шарснёў, які устанавіў новы сусветны рэкорд – 53 падымы ў штуршку (у зборнай Расіі -19, у зборнай Еўропы – 27 падымаў). Агульны камандны вынік: 1 месца зборная Беларусі – 165 падымаў, 2 месца зборная Еўропы – 140 падымаў і 3 месца зборная Расіі – 118 падымаў.
- Вельмі прыемна, што ў Віцебску праходзяць спаборніцтвы буйнога рангу. Гэта стымулюе моладзь і дарослых людзей займацца сабой і займацца спортам, - падзяліўся з намі Мікалай Мікалаевіч. - Чэмпіянат свету па гіравым спорце – сілавы від спорту, які не абыякавы асабіста для мяне, таму я вырашыў паспрабаваць свае сілы.
- У 2017 годзе, у другой палове верасня мы плануем правесці ў Віцебску 3-і Сусветныя алімпійскія гульні па гіравым трыятлоне, - падзяліўся старшыня прэзідыума Міжнароднай федэрацыі гіравых відаў спорту Анатоль Яжоў.