Гуманітарны груз для бежанцаў рыхтуюць у Віцебску
Чырвоны Крыж пачаў збор гуманітарнага грузу ў Віцебскай вобласці для мігрантаў на беларуска-польскай мяжы. Набыць гуманітарную дапамогу і арганізаваць яе перадачу дапамаглі арганізацыі Беларускага саюза жанчын і "Белай Русі", Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат, Талачынскі кансервавы камбінат, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт.
