І зноў пра ЛЁД!

МНС папярэджвае – тонкі лёд можа быць крайне небяспечны. Арганізм чалавека, які праваліўся пад лёд, апыняецца ў стрэсавай сітуацыі і, як следства, ад рэзкага холаду адбываецца скарачэнне цягліц грудзей і жывата, выклікаючы выдых, а затым удых.

Гэты міжвольны дыхальны акт асабліва небяспечны, калі галава знаходзіцца пад вадой, чалавек захлынаецца. Пры трапленні ў халодную ваду ўзмацняецца сардэчная дзейнасць, расце арTэрыяльны ціск. Максімальнае знаходжанне сярэднестатыстычнага чалавека ў вадзе пры тэмпературы +2º, +3ºС складае не больш за 15 хвілін.

Ратуючы чалавека, які праваліўся пад лёд, неабходна памятаць, што да палонкі трэба не падыходзіць, а падпаўзаць. Ніколі не набліжайцеся да самага краю палонкі, выкарыстоўвайце для выратавання шасты, рэмяні, адзенне, усё тое, за што чалавек можа ўхапіцца.

ПРАВІЛЫ ПАВОДЗІН на ЛЁДЗЕ:

Ø   не выходзьце на лёд пры дрэннай бачнасці, калі цёмна, ідзе снег або дождж, інакш вы не зможаце заўчасна ўбачыць палонку або пралаз;

Ø   пры пераходзе праз раку лепш перасоўвацца па натоптаных сцежках або лыжні, у такіх месцах праход значна бяспечней;

Ø   пры групавым пераходзе вадаёма неабходна выконваць бяспечную адлегласць адзін ад аднаго (5–6 м);

Ø   пры пераходзе вадаёма на лыжах абавязкова зашпіліце мацаванне і зніміце пятлі лыжных палак з рук;

Ø   пры пераходзе вадаёма заплечнік павінен вісець на адным плячы, што дазволіць хутка яго скінуць у выпадку, калі вы праваліцеся;

Ø   трываласць лёду лепш заўсёды праверыць пешней, але, ні ў якім разе не ўдарам нагі, так як гэтым можна справакаваць пралом лёду;

Ø   устрымайцеся ад пераходу вадаёма ў стане алкагольнага ап'янэння, так як алкаголь прытупляе рэакцыю і надае залішнюю самаўпэўнасць.

Патэнцыйныя ахвяры – аматарыпадлёднай рыбалкі. Акрамя рыбакоў, часцей за ўсё тонуць дзеці. Паводле статыстыкі, траціна ахвяр знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янэння. Аднак на 100% ад экстрэмальнага купання не застрахаваны ніхто, таму варта выконваць нескладаныя правілы бяспекі:

Ø   Памятайце пра тое, што адносна бяспечным называюць лёд таўшчынёй не менш за 7 см. Ён зялёнага або блакітна-зялёнага колеру. Брудны, бура-шэры лёд звычайна ўжо падтаялы і непрачны. Дарэчы, пры тэмпературы ў 0°С, якая захоўваецца на працягу трох дзён, трываласць лёду зніжаецца на 25%;

Лёд лічыцца нятрывалым каля вусця рэк і прытокаў, паблізу ключоў, што б'юць, і сцёкавых вод, а таксама дрэў, кустоў і трыснягу.