Ідэалогія павінна быць простай: ведаць і любіць сваю Радзіму - Д.Жук
25 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Ідэалогія павінна быць простай: ведаць і любіць сваю Радзіму. Такое меркаванне выказаў сёння на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця фотавыстаўкі БЕЛТА "90 гадоў разам з краінай" і прэзентацыі аднайменнага фотаальбома ў Віцебску генеральны дырэктар Беларускага тэлеграфнага агенцтва Дзмітрый Жук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пацвярджэннем таму з'яўляюцца каля 300 фатаграфій, якія ўвайшлі ў альбом і часткова прадстаўлены на выстаўцы. Здымкі карэспандэнтаў Беларускага тэлеграфнага агенцтва ахопліваюць перыяд з 1918 па 2008 год. Характэрна, што ў большасці сваёй гэта партрэты людзей, якія адлюстроўваюць іх эмоцыі, жаданні і любоў да сваёй Радзімы. Праз фатаграфіі найбольш ясна бачна, як і чым жылі беларусы ў розныя эпохальныя перыяды, да чаго імкнуліся, адзначыў Дзмітрый Жук.
Выстаўка прадоўжыцца ў горадзе на Дзвіне да 6 сакавіка, а затым працягне падарожжа па абласных цэнтрах Беларусі. Прэзентацыі выстаўкі і фотаальбома ўжо прайшлі ў Мінску, Гомелі і Магілёве.-0-