Ігар Брыло правёў у Сянне «прамую лінію» і прыём грамадзян

Игорь Брыло провел в Сенно «прямую линию» и прием граждан
Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Ігар Брыло правёў у Сянне «прамую лінію» і прыём грамадзян. З дзесяці зваротаў большасць датычылася жыллёвых пытанняў.

У гутарцы з журналістамі Ігар Брыло адзначыў, што вялікая колькасць зваротаў перш за ўсё звязана з тым, што працяглы перыяд часу пасада старшыні Сянненскага райвыканкама заставалася вакантнай. Напэўна, у людзей не было магчымасці сустрэцца з кіраўніком рэгіёну і вырашыць тую ці іншую праблему. Новаму старшыні Сянненскага райвыканкама Алегу Макарэвічу Ігар Брыло паабяцаў разам уразумець не толькі вытворчыя пытанні, але і сацыяльны блок.

Пытанні выкупу і арэнды дамоў у сельгаспрадпрыемстваў, платы за пражыванне дастаткова актуальныя. Змяняецца форма ўласнасці, гаспадаркі рэфармуюцца, далучаюцца. Трэба знаходзіць час і спакойна пагутарыць з кожным чалавекам.

На думку Ігара Брыло, кіраўнік сельгаспрадпрыемства не толькі адказвае за эканоміку, але і абавязаны звяртаць увагу на сацыяльны аспект, на тых людзей, якія жывуць на тэрыторыі гаспадаркі, хоць працуюць у іншых арганізацыях.

Ігар Брыло сустрэўся з рэзервам кадраў.

"Віцебскія весці"