Ігар Ісачэнка: «Аптымізацыя структуры арганізацый будаўнічага комплексу дапаможа вывесці галіну на новы ўзровень»
— Ігар Уладзіміравіч, ні для каго не сакрэт, што сёння сфера будаўніцтва адчувае цяжар эканамічных з'яў. На мінулым пасяджэнні аблвыканкама кіраўнік вобласці паставіў задачу стварыць новую сістэму галіны ў рэгіёне. Якія канцэпцыі маюцца ў Вас на гэты конт?
— Новая стратэгія развіцця абумоўлена, у першую чаргу, скарачэннем бюджэтнага фінансавання, што значна ўплывае на тэрміны пачатку і завяршэння работ на будпляцоўках. З улікам гэтага неабходна шукаць новыя падыходы для таго, каб галіна функцыянавала ў нармальным рытме і ключы. Таму адной з галоўных задач з'яўляецца пошук пазабюджэтных крыніц фінансавання для ўзвядзення і рэканструкцыі аб'ектаў, развіцця інфраструктуры ў раёнах і гарадах. Для прыцягнення інвестыцый у свае рэгіёны, трэба скаардынаваць намаганні намеснікаў старшынь гаррайвыканкамаў, якія курыруюць пытанні будаўніцтва і эканомікі. Гэта дазволіць утрымліваць нармальны інвестыцыйны клімат.
Выведзе галіну на новы ўзровень і аптымізацыя структуры арганізацый будаўнічага комплексу. Асабліва гэта тычыцца тых, хто значна адстае ў аб'ёмах работ. Калі злучыць разам тры-чатыры прадпрыемствы ў адзін маленькі холдынг, напрыклад, праектны інстытут, завод па выпуску будматэрыялаў і канструкцый, арганізацыю, якая непасрэдна займаецца
возвядзеннем будынкаў, збудаванняў, гэта дазволіць стаць больш канкурэнтаздольнымі ў цяперашняй эканамічнай сітуацыі. Але ў гэтым пытанні таксама важна захаваць касцяк калектыву — высокакваліфікаваных спецыялістаў, добрых рабочых, а таксама матэрыяльна-тэхнічныя рэсурсы. Вельмі многае залежыць і ад кіраўнікоў. Той, хто шчыльна займаецца граматнай арганізацыяй працоўнага працэсу, пошукам аб'ектаў, мае добрыя фінансавыя вынікі.— Якія арганізацыі ўжо зазналі аптымізацыю, а каго яшчэ чакаюць пераўтварэнні?
— Мы праводзілі аптымізацыю колькасці па ГП «Віцебскаблсельбуд». Таксама адбылося зліццё двух ПМК у Глыбокім і Чашніках. Эфект на твары — выступаючы адзіным фронтам, ім значна прасцей стала асвойваць рынкі ў сферы жыллёвага будаўніцтва, а таксама сацыяльна-культурнага прызначэння, прыдарожнага сэрвісу, будаўніцтва інжынерна-транспартных камунікацый. Да канца гэтага года плануецца перадача парадку 10 арганізацый рэспубліканскай формы ўласнасці, падпарадкаваных Міністэрству будаўніцтва і архітэктуры, у абласную камунальную. Такой рэформе падвергнуцца усе буйныя трэсты, уключаючы №9 (Віцебск), №16 (Наваполацк), №18 (Орша), РУП «Віцебскі ДСК» і інш. У далейшым будуць прапрацоўвацца пытанні па сельбудах. Да іх далучацца больш магутныя трэсты з добрай тэхнічнай «начынкай».
— Пры стварэнні новай сістэмы галіны немалаважнай з'яўляецца праца, накіраваная на зніжэнне выдаткаў вытворчасці, скарачэнне затрат.
— Безумоўна. Без гэтага не зможам канкурыраваць у жорсткіх умовах, выйграваць тэндары, атрымліваць аб'ёмы нават у межах нашай вобласці. Калі прыходзіць іншая будаўнічая арганізацыя больш мабільная з аптымізацыяй штатнага раскладу, з граматнай маркетынгавай службай, вытворча-тэхнічным аддзелам, то, вядома, у такой сітуацыі можна і прайграць. Таму да канца гэтага года пастаўлена задача скараціць выдаткі вытворчасці на 25%. А для гэтага ў нас рэзервы ёсць. Трэба паглядзець выкарыстанне тэхнікі і матэрыялаў. Разам з тым варта акцэнтаваць увагу на працоўную дысцыпліну, арганізацыю вытворчагапроцесу. Не сакрэт, што прыязджаючы на будаўнічую пляцоўку, можна ўбачыць карціну, калі недзе нехта сядзіць і гультаява. Ніякіх «арэляў» у працоўны час быць не павінна! Каб узвесці аб'ект і атрымаць прыбытак, трэба арганізаваць працу ў тры змены. Тады стане менш затрат, зменшыцца сабекошт, будзе канкурэнтаздольная будаўнічая прадукцыя.
— Сёння мала навучыцца эфектыўна вырашаць задачы ўнутры галіны. Неабходна наладзіць работы на знешніх пляцоўках для рэалізацыі экспарту паслуг, прамысловых і будаўнічых матэрыялаў. Наколькі шырокая яго геаграфія?
— Адным з месцаў, дзе паспяхова праявілі сябе нашы будаўнікі і замацавалі свае трывалыя пазіцыі пры ўзвядзенні тых ці іншых аб'ектаў, стала Расія. Лічу, што наша асноўная перавага ва ўмовах перанасычанасці рынкаў капіталу — наяўнасць высокакваліфікаваных калектываў, гатовых выконваць работы любой складанасці, і прадпрыемстваў, якія прайшлі мадэрнізацыю, маюць дастатковыя магутнасці для рэалізацыі буйных праектаў. Так, на ўзвядзенні 14-павярховага дома ў Смаленску шчыльна працуе ААТ «Жылбуд». Будаўнічы трэст №18 і РУП «Віцебскі ДСК» будуюць жылыя дамы ў Калузе. Ёсць свой участак і ў ГП «Віцебскаблсельбуд» у Смаленскай вобласці. Да таго ж гэта прадпрыемства задзейнічана на капітальным рамонце будынкаў і збудаванняў у Вялікіх Луках.
На дадзены момант у стадыі заключэння знаходзіцца дагавор з Наваполацкім трэстам па экспарце сваіх жалезабетонных вырабаў. Без перабольшання магу сказаць, што арганізацыі Віцебшчыны маюць вялікія перспектывы нарошчвання экспарту будаўнічых паслуг. Не можа не цешыць той факт, што з кожным годам павялічваецца давер нашых замежных партнёраў. Думаю, гэта дазволіць прыдзвінскім будаўнікам упэўнена трымаць паднятую планку яшчэ доўгія гады.
— Ці патрабуе шліфоўкі пытанне, звязанае з пошукам новых партнёраў па бізнесе, усталяваннем дзелавых сувязяў па прасоўванні будаўнічых паслуг?
— Несумненна. Мы плануем сустрэцца з кіраўніцтвам рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі на абласным узроўні, каб абмеркаваць пазіцыі замацавання на замежнымрынку, вызначэння пляцовак пад будаўніцтва жылья, аб'ектаў сацыяльна-культурнай накіраванасці. Каб не давялося манеўраваць сярод «падводных камянёў», немалаважным з'яўляецца пытанне пацвярджэння бюджэтнага фінансавання. Акрамя таго, галоўнай мэтай нашага візіту стане тэма экспарту тавараў, якія вырабляюцца будаўнічымі арганізацыямі нашага рэгіёна. Зробім прэзентацыю сваіх матэрыялаў, паглядзім, што ёсць у іх і што можам прапанаваць мы. На падставе гэтага будзем адштурхоўвацца і працаваць.
— Наколькі вядома на Віцебшчыне за паўгоддзе адзначаюцца станоўчыя тэндэнцыі па ўводзе жылья ў эксплуатацыю. Практычна ўсе даводныя паказчыкі перавысілі палову ад намечанага за год.
— І гэта адзін з лепшых вынікаў па рэспубліцы. Калі быць дакладным, то за шэсць месяцаў 2016-га пабудавана кватэр агульнай плошчай 166,7 тыс. кв.м, а гэта 57,7% ад гадавога задання. Увод жылья узрос у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 12,8%. Па многіх паказчыках мы выканалі заданне для шматдзетных сем'яў, адсялення грамадзян са старога і аварыйнага жылля, сацыяльнага карыстання, камерцыйнага выкарыстання дзяржжылфонду. На гэтым адказным участку работы за паўгоддзе выкарыстана 1 трлн. рублёў (да дэнамінацыі) інвестыцый. Неабходна адзначыць, што ў разрэзе жыллёвага будаўніцтва перспектыўным напрамкам з'яўляецца індывідуальнае. Гэта канцэпцыя надыходзячай пяцігодкі і накіравана на тое, каб на долю такіх дамоў у агульным аб'ёме ўводу ў эксплуатацыю да 2020 года прыпадала не менш за 50 %. Мы да гэтага паказчыка амаль падышлі. Згодна з зацверджанай праграмай «Будаўніцтва жылья» на 2016-2020 гады дзяржава плануе падтрымаць узвядзенне індывідуальных жылых дамоў: прадаваць насельніцтву будматэрыялы па льготных цэнах і прадастаўляць растэрміноўку на набыццё зямельных участкаў.
— Якія найбольш значныя аб'екты сацыяльнай і вытворчай накіраванасці з'явіліся ў гэтым годзе?
— Пасля мадэрнізацыі адкрыўся лячэбны корпус абласной клінічнай інфекцыйнай бальніцы па праспекце Фрунзе. Рэканструкцыя дазволіла здабыць новае дыханне тэрапеўтычнамукорпуса абласнога дзіцячага клінічнага цэнтра на 145 ложкаў. Увод гэтага збудавання стаў завяршальным этапам планамернай работы па стварэнні паўнавартаснага дзіцячага клінічнага цэнтра. Акрамя таго, уведзены ў эксплуатацыю цэнтр суправаджальнага пражывання пажылых грамадзян «Дом міласэрнасці» ў аграгарадку Бычыха Гарадоцкага раёна. Адным са знакавых месцаў, якое падвергнулася маштабнай рэканструкцыі, стаў мемарыяльны комплекс «Прарыў» ва Ушацкім раёне. Заробленыя ў ходзе рэспубліканскага суботніка сродкі былі накіраваны на завяршэнне ўсіх неабходных работ на гэтым аб'екце. Да таго ж адной з яркіх падзей у нашым рэгіёне стала адкрыццё на беразе маляўнічага возера ў Глыбоцкім раёне санаторна-курортнага комплексу «Пліса».
Аднак ёсць і тыя аб'екты, якія будаўніцтва якіх працягваецца дастаткова працяглы час: віцебская паліклініка ў мікрараёне ЮГ-7, міёрская бальніца, бальніца Семашкі ў Оршы, пуцеправод Полацкі ў абласным цэнтры і інш. Таму мы выступілі з прапановай у Урад аб разглядзе пытання аб іх уключэнні ў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму.
Гаворачы аб аб'ектах вытворчай накіраванасці, важная роля адведзена мадэрнізацыі малочна-таварных ферм. У цяперашні час вядзецца рэканструкцыя 16 такіх збудаванняў, якія маюць высокі працэнт гатоўнасці. Бо вытворчасць малака ў цяперашні час — гэта адна з прыбытковых галін, развіццё якой дазволіць не толькі стварыць дадатковыя працоўныя месцы, але і вырашыць задачы па ўмацаванні сельскай гаспадаркі і адраджэнні сяла.
— Вядома ж, здачы ў эксплуатацыю любога аб'екта папярэднічае сапраўды тытанічная праца. І менавіта будаўнікам прадстаўляецца выключная магчымасць пакінуць пасля сябе самы прыкметны след на зямлі. Што б Вы пажадалі прадстаўнікам галіны напярэдадні прафесійнага свята?
— Хацелася б падзякаваць усіх удзельнікаў будаўнічага працэсу за самаадданую працу, вернасць прызванню. Мы абавязаны захаваць лепшыя традыцыі прафесіі, дадаўшы ад сваёй эпохі нешта новае і прарыўнае. Шчыра веру, што прафесіяналізм, высокая кваліфікацыя іініцыятыўнасць персаналу, стане залогам паспяховай працы ў будучыні. Бо ў прыярытэтах спецыялістаў — надзейнасць, якасць, камфорт. Усім прадстаўнікам галіны жадаю моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту.
Вольга Булавка, фота Антона Сцепанішчава. «Віцебскія весці».