Ігар Сяргеенка азнаёміўся з працай выбарчых участкаў у Докшыцах
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сергяенка азнаёміўся з працай выбарчых участкаў у Докшыцах.
Так, на ўчастку №1, які знаходзіцца ў будынку філіяла «Докшыцыводаканал», спікер ніжняй палаты парламента адзначыў, што людзі прыходзяць датэрмінова прагаласаваць у добрым настроі.
– Прыемна бачыць усмешкі людзей. Участак для галасавання размешчаны ва ўтульным светлым памяшканні з добрым рамонтам, – сказаў Ігар Сергяенка і пацікавіўся, як праходзіць датэрміновае галасаванне.
Па словах старшыні камісіі, на ўчастку зарэгістраваны 1675 чалавек і 8 з іх – тыя, хто галасуе ўпершыню.
У першы дзень галасавання яўка выбаршчыкаў склала 17%, на сённяшні дзень – 35%. Заўсёды ёсць чарга, людзі галасуюць за мірную і квітнеючую Беларусь.