Ігар Сяргеенка здзейсніў рабочую паездку ў Шаркаўшчынскі раён

Игорь Сергеенко совершил рабочую поездку в Шарковщинский район
Старшыня Палаты прадстаўнікоў, упаўнаважаны прадстаўнік Кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сяргейка здзейсніў рабочую паездку ў Шаркаўшчынскі раён.
 

 
На прадпрыемстве адбылося рабочае пасяджэнне па пытаннях правядзення веснавых палявых работ, навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання. У ім прынялі ўдзел першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Сяргей Ляўковіч, старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Сяргей Кашміло, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Шалудзін, дырэктар ААТ «Княж» Уладзімір Будо, кіраўніцтва абласных структур дарожных і меліярацыйных арганізацый, філіяла «Шаркаўшчынскае ДРБУ-131», Шаркаўшчынскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм.

 

 
Рабочае пасяджэнне працягнулася на пляцоўцы, дзе ўжо пачалося будаўніцтва малочнатаварнага комплексу. У планах узвесці комплекс будынкаў: два памяшканні для ўтрымання дайнага статка, малочны блок, электрападстанцыю, воданапорную вежу, вагавую, кацельню, санітарны прапускнік,  насосную станцыю і пяць сенажных траншэй. Прадстаўнікі будаўнічага ўпраўлення патлумачылі, якія работы выкананы, якія вядуцца ў дадзены момант, а таксама падзяліліся планамі на найбліжэйшую перспектыву.
 
Ігар Сяргейка паставіў задачу нарошчваць тэмп работ.  Даручэнне было прынята да выканання: чакаецца, што на наступным тыдні будзе павялічана колькасць будаўнікоў і тэхнікі.


 

"Віцебскія весці"