МЕРКАВАННЕ. Ігар Цеплякоў: "На плячах УНС ляжыць адказнасць за прыняцце стратэгічна важных рашэнняў, накіраваных на развіццё Беларусі"

МНЕНИЕ. Игорь Тепляков: "На плечах ВНС лежит ответственность за принятие стратегически важных решений, направленных на развитие Беларуси"
Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ЛДПБ, член прэзідыума Віцебскага абласнага Савета дэпутатаў, дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу Ігар Цеплякоў:

– УНС – гэта вышэйшы канстытуцыйны орган краіны са сваімі дакладна вызначанымі паўнамоцтвамі, кампетэнцыямі і абавязкамі. Дэлегаты УНС павінны працаваць на карысць нашага грамадства і краіны ў цэлым, як на ўнутраным, так і на знешнім яе контуры. Ацэньваючы геапалітычныя падзеі, якія адбываюцца вакол нас, мы разумеем, з якімі складанымі і непрадказальнымі кругазваротамі палітычнага клімату мы можам сутыкнуцца, і наколькі сур'ёзныя задачы нам трэба будзе вырашаць. Менавіта на плячах УНС будзе ляжаць адказнасць за прымаемыя стратэгічна важныя рашэнні, накіраваныя на развіццё нашай краіны, умацаванне яе незалежнасці, суверэнітэту, абароны і эканамічнага развіцця. Згаджуся са словамі кіраўніка дзяржавы, што ў нас, дэлегатаў УНС, няма права на памылку, што на кожным з нас, народных прадстаўніках, ляжыць велізарная персанальная адказнасць, што ў нас няма права падвесці ніводнае пакаленне, якімі было пабудавана тое, што сёння мы маем.

 "ВІЦЕБСКІЯ ВЕСТКІ"