Маштабы арганізацыі «Славянскага базару ў Віцебску» ўразілі Ігара Карнялюка
15 ліпеня, Віцебск /Алена Прус - БЕЛТА/. Народнага артыста Расіі, заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі Ігара Карнялюка ўразілі маштабы арганізацыі "Славянскага базару ў Віцебску". Пра гэта ён паведаміў сёння на зорнай гадзіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я гляджу на гэта ўсё круглымі ад здзіўлення вачыма, - сказаў Ігар Карнялюк. - Мне здаецца, арганізатары фестывалю калі не багі, то намеснікі бога па арганізацыі фестываляў на зямлі". Вядомы спявак і кампазітар не мог прыхаваць свайго захаплення: "Як можа маленькі Віцебск вытрымаць такі магутны дэсант?! Вы толькі зірніце на афішу, якая колькасць канцэртаў! Гэта проста фантастыка".
Што тычыцца "Еўрабачання", то, на думку Ігара Карнялюка, гэты конкурс песні вычарпаў сябе. "Еўрабачанне" скацілася ў шоў: выходзяць на сцэну жывёлы, танцуе балет, сцэнаграфія з ветрадуямі - усё гэта сыходзіць у бок ад песні". Другое моцнае ўражанне Ігара Карнялюка ад паездкі ў Віцебск - гэта ажыццяўленне яго даўняй мары. Яму пашанцавала нарэшце з'ездзіць у Полацк, прыкласціся да мошчаў. "Я адчуў проста нябесную благадаць, з учорашняга дня пастаянна ўсміхаюся - мяне не адпускае светлае пачуццё", - сказаў Ігар Карнялюк.