II Еўрапейскія гульні: «Полымя міру» ў Наваполацку
Эстафета агню II Еўрапейскіх гульняў працягваецца ў Віцебскай вобласці. Факеланосцаў сустрэў Наваполацк. Полымя міру пранеслі па тэрыторыі самых буйных і вядомых прадпрыемстваў.
У Наваполацку «Полымя міру» сустракалі «Нафтан» і «Палімір». Урачыстая цырымонія запальвання факела прайшла ля будынка заводупраўлення. Пасля гэтага эстафета агню прайшла па тэрыторыі нафтаперапрацоўчага і хімічнага прадпрыемстваў. У нядзелю 26 мая «Полымя міру» сустрэнуць у Браславе. Факеланосцы наведаюць самыя маляўнічыя мясціны курортнага горада. Падарожжа сімвала Еўрагульняў па Віцебскай зямлі працягнецца да 29 мая.