II Форум медыйнай супольнасці Беларусі «Рэгіянальныя медыя ў лічбавай прасторы: вопыт, праблемы, перспектывы» прайшоў у Віцебску

Віцебск, Маладзёжная сталіца Беларусі — 2022, прымае вядучых прадстаўнікоў інфармацыйнай супольнасці краіны. На базе ВДУ імя П. Машэрава стартаваў II Форум медыйнай супольнасці Беларусі "Рэгіянальныя медыя ў лічбавай прасторы: вопыт, праблемы, перспектывы", у рамках якога пройдзе ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XVIII Нацыянальнага конкурсу "Залатая Ліцера".

Удзельнікі азнаёміліся з выставай, інтэрактыўнымі пляцоўкамі, а таксама прэзентацыяй іміджавай і промопрадукцыі XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Дарэчы, вядучы рэдактар партала абласной газеты «Віцебскія весці» Пётр Чымкоўскі распрацаваў лепшы лагатып Года гістарычнай памяці.