Імёны 67 чырвонаармейцаў ушануюць у Наваполацку
У Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у Наваполацку на мемарыяльным комплексе «Зорка» увекавечаць імёны 67 чырвонаармейцаў, паведамілі ў Наваполацкім гарвыканкаме.
– Адкрыццё мемарыяльных пліт адбудзецца падчас мітынгу, які збярэ ў гэты дзень на памятным месцы прадстаўнікоў мясцовых органаў улады, грамадскасць, моладзь. Падчас урачыстай цырымоніі прысутныя аддадуць даніну памяці і павагі воінскай доблесці і мужнасці савецкага народа ў барацьбе з фашызмам. Для маладых пакаленняў гэта падзея стане яшчэ адным напамінам аб подзвігу беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, неабходнасці шанаваць незалежнасць сваёй Радзімы і мець дакладныя духоўныя арыенціры, – адзначылі ў гарвыканкаме.
Імёны воінаў былі ўстаноўлены дзякуючы ўнікальнай знаходцы: у лютым 2020 года ў мікрараёне Баровуха быў знойдзены сшытак з запісамі ўрача шпіталя нямецкага стацыянарнага лагера для ваеннапалонных і мірных грамадзян шталаг № 354. У ім утрымліваліся біяграфічныя даныя каля 400 салдат. Прозвішчы 106 чырвонаармейцаў ужо прайшлі сверку і ўвекавечаны на памятных плітах мемарыяла. Гэтаму спрыяла карпатлівая праца, наладжаная з адміністрацыямі 43 рэгіёнаў Расіі, грамадскімі арганізацыямі і пошукавікамі.
У цяперашні час у выніку сумес ных намаганняў удалося ўсталяваць 10 сваякоў загінулых. Некаторыя з іх выказалі жаданне прыехаць 23 лютага ў Наваполацк для ўдзелу ў памятным мерапрыемстве.
Значнай падзеяй, якая папярэднічала Дню абаронцаў Айчыны, у жыцці горада стала відэаканферэнцыя, якая аб'яднала 18 лютага сваякоў ваеннапалонных, загінулых у шталагу № 354, прадстаўнікоў адміністрацый, кіраўнікоў пошукавых арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў патрыятычнага напрамку з рэгіёнаў Расіі і Беларусі, а таксама даследчыкаў і гісторыкаў Полацкага і Кемераўскага дзяржуніверсітэтаў. У аснову мерапрыемства леглі вынікі пошукавай дзейнасці па ўсталяванні звестак аб ураджэнцах Расіі, якія загінулі ў шталагу № 354.
У гады Вялікай Айчыннай вайны ў пасёлку Баровуха знаходзіўся буйны нямецкі гарнізон. Тут жа фашысты арганізавалі канцлагер шталаг№ 354. Вядома, што ў ім загінулі дзясяткі тысяч савецкіх воінаў і мясцовых жыхароў. Імёны большасці з іх і дакладная колькасць не ўстаноўлены. Аднак праца ў гэтым напрамку вядзецца на пастаяннай аснове. На месцы гібелі ахвяр фашызму ў 2005 годзе ўзведзены мемарыяльны комплекс «Зорка».