Імя героя-танкіста Андрэя Усава, ураджэнца Віцебскай вобласці, унесена ў «Залатую Кнігу Санкт-Пецярбурга».

Имя героя-танкиста Андрея Усова, уроженца Витебской области, внесено в «Золотую Книгу Санкт-Петербурга»
У год 70-годдзя Вялікай Перамогі ўраджэнец Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці Андрэй Міхайлавіч Усаў, удзельнік легендарнага танкавага бою ў жніўні 41-га пад Ленінградам, стаў першым беларусам, чыё імя занесена ў Залатую Кнігу Санкт-Пецярбурга.

У год 70-годдзя Вялікай Перамогі ўраджэнец Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці Андрэй Міхайлавіч Усаў, удзельнік легендарнага танкавага бою ў жніўні 41-га пад Ленінградам, стаў першым беларусам, чыё імя занесена ў Залатую Кнігу Санкт-Пецярбурга.

Фоліянт Залатой Кнігі быў дастаўлены ў горад на Дзвіне ў Дзень 71-й гадавіны вызвалення Віцебска, Дубровны і Талачына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дэлегацыю пецярбуржцаў узначаліў старшыня выканаўчага камітэта грамадскага аб'яднання «Залатая Кніга Санкт-Пецярбурга» Сяргей Грыгор'еў.

 

Падчас цырымоніі ў ДубровнеА на наступны дзень, 27 чэрвеня, Фоліянт адправіўся на радзіму героя. У Дубровне ўрачыстая цырымонія ўнясення імя беларуса ў Залатую Кнігу адбылася пры адкрыцці XXII Міжнароднага фестывалю народнай творчасці «Дняпроўскія галасы». У цырымоніі разам з дэлегацыяй Санкт-Пецярбурга прымалі ўдзел намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Церанцьеў, старшыні Дубровенскага і Талачынскага райвыканкамаў Анатоль Лукашоў і Сяргей Ягораў, старшыня абласнога савета ветэранаў Генадзь Ягораў, кіраўнікі абласных арганізацый беларускіх грамадскіх аб'яднанняў Чырвонага Крыжа і Фонду міру.

З 1995 года вядзецца праца па стварэнні летапісу славы горада на Няве. У Залатую Кнігу запісваюцца імёны тых, «хто сваімі добрымі справамі паслужыў справе праслаўлення Града Святога Пятра». У Фоліянт занесены імёны не толькі расійскіх імператараў, выдатных дзеячаў у розных галінах, але і абаронцаў Айчыны, у прыватнасці, двойчы Героя Савецкага Саюза Аляксандра Карпава, Героя Савецкага Саюза Аляксандра Марынеску, Зіновія Калобанава (камандзір танкавага экіпажа, баявы таварыш Андрэя Усава).

Віцебская абласная ветэранская арганізацыя праводзіць вялікую даследчую, арганізацыйную працу па вывучэнні і прапагандзе подзвігу Андрэя Усава. У прыватнасці, ветэранскі актыў сабраў больш за 10 тысяч подпісаў пад хадайніцтвам аб унясенні імя земляка ў Залатую Кнігу вялікага горада.

Віталь СЕНЬКОЎ, "Віцьбічы"

Фота Міхаіла Лешчынскага