Імя Тамары Гвердцытэлі зьявіцца на Плошчы зорак «Славянскага базару ў Віцебску».

Імя народнай артысткі Грузіі і Расіі Тамары Гвердцытэлі будзе ўвекавечана на Плошчы зорак Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Пра гэта паведаміў дырэктар форуму Аляксандр Сідарэнка.


Спявачка не раз прымала ўдзел у фестывалі, узначальвала міжнароднае журы конкурсу выканаўцаў эстраднай песні. Дзеля яе ў Віцебск прыязджаў мэтр французскай музыкі Мішэль Легран, які разам з Тамарай Гвердцытэлі выступіў на сцэне Летняга амфітэатра.

У гэтым годзе артыстка выступіць на адкрыцці «Славянскага базару», на якім ёй будзе ўручана спецыяльная ўзнагарода Прэзідэнта Беларусі «Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення». А папярэдніць канцэрт цырымонія закладкі іменнай пліты Тамары Гвердцытэлі на Плошчы зорак.

Таццяна Пастэрнак, «Віцебскія весці». Фота з адкрытых крыніц.