Імпровізаваны мемарыял у памяць ахвяр тэракту ў мінскім метро з'явіўся ў Віцебску

13 красавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Імправізаваны мемарыял у памяць ахвяр тэракту ў мінскім метро з'явіўся сёння ў Віцебску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. На цэнтральнай плошчы горада - плошчы Перамогі непадалёк ад уваходу ў падземны пераход ля фантана стаяць свечкі, ляжаць кветкі і запіска: "У памяць пра тых, хто проста ішоў дадому". Так простыя гараджане выказваюць сваю смутак і боль ад таго, што здарылася. Ва ўсіх гарадах і пасёлках Віцебскай вобласці на дзяржаўных установах сёння прыспушчаны сцягі, адменены забаўляльныя мерапрыемствы. Паводле даных УУС, у горадзе працягваецца ўзмоцненае патруляванне месцаў з масавым знаходжаннем людзей. На ўсіх аб'ектах жыццезабеспячэння (вадаканал, цеплацэнтралі, "Віцебскэнерга") нясуць службу дадатковыя нарады дэпартамента аховы. УУС Віцебскага аблвыканкама распаўсюджвае сярод насельніцтва інфармацыйныя лістоўкі, у якіх грамадзянам тлумачыцца, як яны павінны дзейнічаць у выпадку выяўлення невядомых прадметаў, па якіх тэлефонах варта тэлефанаваць. Жыхары Віцебска з разуменнем ставяцца да прынятых мер бяспекі. Абстаноўка ў горадзе і вобласці спакойная.-0-