Індыя гатова ўключыцца ў працэс прыватызацыі ў Беларусі

19 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Індыя гатова ўключыцца ў працэс прыватызацыі ў Беларусі. Аб гэтым заявіў сёння, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, новы пасол Індыі ў Беларусі Рамеш Чандра на міжнародным эканамічным форуме "Інвестыцыйныя ініцыятывы Віцебскай вобласці". "Усё больш індыйскіх кампаній укладваюць сродкі ў розныя праекты за мяжой. Для гэтага Індыя мае дастаткова ўласных сродкаў і чалавечых рэсурсаў. І гэты працэс не павінен абысці Беларусь, бо тут напрацавана добрая навукова-тэхнічная база", - сказаў Рамеш Чандра. Ён таксама адзначыў, што паміж Індыяй і Беларуссю склаліся добрыя адносіны, адсутнічаюць палітычныя праблемы, пастаянна расце тавараабарот. Пры гэтым да 2010 года яго плануецца павялічыць да $500 млн. "Цяпер нашы намаганні павінны засяродзіцца на далейшым паглыбленні эканамічных адносін. Для гэтага ёсць вялікі патэнцыял", - падкрэсліў новы пасол.-0-