Індыйская культура атрымае доўгатэрміновую прапіску на пляцоўках Цэнтра культуры «Віцебск».
Тэма абмяркоўвалася падчас сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Індыі ў Беларусі спадарыні Сангіты Бахадур і генеральнага дырэктара Цэнтра культуры «Віцебск» Глеба Лапіцкага, яго намесніка па рэкламе і сувязях з грамадскасцю Юліі Вайлунавай-Шынкевіч, начальніка аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Святланы Аўдзеевай, загадчыкам філіяла «Цэнтр нацыянальных культур» Алісай Стуканавай.
Існуючы вопыт узаемадзеяння бакоў ужо звярнуў на сябе ўвагу праектам «Мастацтва не мае межаў», у рамках якога праходзіла выстава карцін студэнта Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Бхата Сушана, а таксама ўдзелам ансамбля «Лявоніха» і дэлегацыі Цэнтра культуры «Віцебск» у танцавальным фестывалі ў Індыі.
У Цэнтры культуры «Віцебск» адзначаюць, што ў планах двух бакоў правядзенне Дня Індыі ў Віцебску, удзел прадстаўнікоў індыйскай культуры і мастацтва ў святкаванні 70-годдзя заснавання Цэнтра культуры «Віцебск» у студзені 2021 года.
Ад Дырэкцыі Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» Індыя атрымала запрашэнне да ўдзелу ў форуме мастацтваў у наступным годзе, а таксама ў фестывалі-конкурсе «Арт-парад».