Індыйскія студэнты пазнаёмілі жыхароў Віцебска са сваімі традыцыямі і абрадамі ў рамках праекта «Дыялог культур»

Индийские студенты познакомили жителей Витебска со своими традициями и обрядами в рамках проекта «Диалог культур»
Намастэ! Такім традыцыйным індыйскім прывітаннем, якое ў перакладзе азначае «схіляюся перад вамі», сустракалі чытачоў і наведвальнікаў Віцебскай абласной бібліятэкі.

Намастэ! Такім традыцыйным індыйскім прывітаннем, якое ў перакладзе азначае «схіляюся перад вамі», сустракалі чытачоў і наведвальнікаў Віцебскай абласной бібліятэкі.

Буйства фарбаў, каларытныя нацыянальныя строі, рытмічныя і запальныя танцы, фільмы Балівуда, духмяныя спецыі – вось няпоўны спіс асацыяцый, якія ўзнікаюць пры згадванні Індыі. Практычна ў кожным з нас ёсць жаданне падарожнічаць, але не кожны можа рэалізаваць яго. Трохі наблізіцца да сваёй мары – пабываць у адной з самых старажытных і арыгінальных усходніх краін – жадаючыя змаглі ў рамках праекта «Дыялог культур».

Індыйцы – студэнты Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, замежныя госці, а таксама работнікі бібліятэкі прэзентавалі падчас сваіх выступленняў асаблівасці нацыянальных звычаяў і абрадаў. Кумар Сандзіп падрабязна распавёў пра шматлікія святы і фестывалі, раскрыў сэнс традыцыйнага жэсту мудра, калі далоні злучаюцца і пальцы накіроўваюцца ўверх: такім чынам аб'ядноўваюцца энергіі абедзвюх рук, дэманструецца добразычлівасць.

Нацыянальны жаночы строй сары прынёс паказаць Бівас Аціндра. Ён распавёў, што існуюць шматлікія яго варыяцыі ў залежнасці ад тэрытарыяльнага размяшчэння, жыццёвых абставін. Таксама студэнты прадэманстравалі незвычайныя жаночыя ўпрыгожванні, кожнае з якіх нясе ў сабе пэўны сэнс. Да прыкладу, бiндзi, чырвоная кропка на ілбе, сімвалізуе шчаслівы і паспяховы шлюб. Мендзі, або мехендзі – традыцыйны роспіс у выглядзе раслінных узораў хной на руках і нагах індыйскай жанчыны – сёння стала папулярнай у прадстаўніц слабой паловы чалавецтва па ўсім свеце.

Культуру Індыі немагчыма ўявіць без маляўнічых танцаў. У стылізаваным нумары Аксана Дземідзенка з дапамогай асаблівай пластыкі рухаў, жэстаў і мімікі змагла канчаткова пагрузіць гасцей мерапрыемства ў атмасферу Усходу.

З аздараўленчай сістэмай, якая ўдасканальвае душу і цела, – ёгай – пазнаёміла інструктар Таццяна Сторчавая. У свой час яна прайшла навучанне ў Гімалайскай акадэміі ёгі ў горадзе Рышыкешы. Гэта найбуйнейшы цэнтр, які займаецца падрыхтоўкай выкладчыкаў ёгі. Свой аповяд пра загадкавую і маляўнічую Індыю яна дапоўніла дэманстрацыяй некалькіх асан (поз-практыкаванняў) для добрага настрою.

– Праект

«Дыялог культур» – адзін з новых відаў нашай дзейнасці, у мінулым годзе мы праводзілі прэзентацыю Шры-Ланкі, вясной плануем арганізаваць сустрэчу, прысвечаную яўрэйскай культуры, у перспектыве – Кітай. Дзякуючы такім мерапрыемствам нашы наведвальнікі і чытачы маюць магчымасць пазнаёміцца з рознымі краінамі, а замежныя студэнты – прадставіць свае нацыянальныя культуры, – лічыць дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяна Адамян.

Наталля Камлёва, "Віцебскія весці"