ІнDiвідуальная забудова склала амаль траціну ад агульнага ўводу жылля ў Віцебскай вобласці ў I квартале

25 красавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Індывідуальныя забудоўшчыкі Віцебскай вобласці пабудавалі за першы квартал бягучага года каля 40 тыс.кв.м жылой плошчы, што складае 27% ад агульнай колькасці ўведзенага ў эксплуатацыю жылля ў рэгіёне. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў камітэце па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама. У гэтым годзе вобласць узяла павышаныя абавязацельствы па будаўніцтве жылля, запланаваўшы ўвод у эксплуатацыю каля 850 тыс.кв.м жылой плошчы. Па выніках першага квартала за кошт усіх крыніц фінансавання пабудавана 2 тыс. 84 кватэры, або 148,5 тыс.кв.м, што складае 17,5% ад павышанага задання. На гэтыя мэты было накіравана звыш Br234 млрд. інвестыцый, у тым ліку каля Br179 млрд. льготных крэдытных рэсурсаў. На развіццё аб'ектаў інфраструктуры раёнаў жылой забудовы накіравана больш Br22 млрд. У сельскай мясцовасці ўведзена ў эксплуатацыю 62 тыс.кв.м жылой плошчы, або 23% да гадавога задання, у сельскагаспадарчых арганізацыях здадзена 162 жылыя дамы (24% ад плана). Акрамя таго, для льготных катэгорый грамадзян пабудавана 16 кватэр сацыяльнага карыстання, забяспечаны жыллём 60 шматдзетных сем'яў. Яшчэ 10 кватэр абменнага фонду пабудавана для адсялення грамадзян, якія пражываюць у старых і аварыйных дамах. Аб'ём аднаразовых бязвыплатных субсідый для льготных катэгорый грамадзян на жыллёвае будаўніцтва перавысіў Br2,1 млрд.-0-