Ін­ды­ві­ду­аль­ныя прад­пры­маль­ні­кі да 1 сту­дзе­ня 2016 года змо­гуць пра­да­ваць та­ва­ры лег­пра­ма без сер­ты­фі­ка­таў

Индивидуальные предприниматели до 1 января 2016 года смогут продавать товары легпрома без сертификатов

Індывідуальныя прадпрымальнікі ў РБ змогуць прадаваць тавары легпрама без дакументаў, якія пацвярджаюць іх набыццё, да 1 студзеня 2016 года.

Пра гэта ў аўторак, 17 сакавіка, па выніках нарады па пытаннях рэгулявання і развіцця асобных відаў прадпрымальніцкай дзейнасці паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.

«

Праца без дакументаў падаўжаецца да 1 студзеня 2016 года. Пасля 1 студзеня 2016 года праца толькі па дакументах, — падкрэсліў Андрэй Кабякоў. — На працягу года роўнымі часткамі за тры разы стаўка ПДВ будзе падвышацца з 2 да 4».

Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што ўлады запрашаюць ІП да супрацоўніцтва і ў пытанні фарміравання асартыменту аптовых баз. У бліжэйшы час будуць вызначаны структуры, якія стануць займацца падрыхтоўкай і ўвозам аптовых партый тавараў.

Урад і мясцовыя органы ўлады правядуць адпаведную працу, вывучаць попыт і арганізуюць нармальны ўвоз тавараў для рэалізацыі на аптовых базах, у крамах-складах.

«

Так, каб гэтыя тавары былі з усімі дакументамі і самае галоўнае, каб яны былі вамі запатрабаваны», — сказаў прэм'ер-міністр, звяртаючыся да ІП. Меры, якія будуць прымацца для таго, каб тавары без дакументаў не рэалізоўваліся, стануць галоўнай перашкодай для кантрабанды, рэзюмаваў кіраўнік урада.