Інфармацыя пра стан вытворчага траўматызму ў арганізацыях Віцебскай вобласці і ажыццяўленне нагляднай дзейнасці па пытаннях аховы працы па выніках работы за 9 месяцаў 2024 года
Пры гэтым варта адзначыць, што за ўказаны перыяд - 45 чалавек памерла на вытворчасці ў выніку наяўнасці ў работніка захворвання. Па выніках расследавання дадзеныя выпадкі кваліфікаваны як не вытворчыя (9 месяцаў 2023 – 55 чалавек).
За 9 месяцаў 2024 года ў арганізацыях Віцебскай вобласці зарэгістравана 36 вытворчых няшчасных выпадкаў (23,5% ад агульнай колькасці пацярпелых), якія адбыліся ў выніку ДТЗ, (аналагічны перыяд 2023 – 12 (7,6%).
Рост няшчасных выпадкаў, якія прывялі да вытворчых траўм у бягучым перыядзе 2024 года ў параўнанні з 9 месяцамі 2023 года адзначаны ў арганізацыях, размешчаных на тэрыторыі: Першамайскага раёна г. Віцебска - 11(6) і арганізацыях наступных раёнаў: Віцебскага - 23 (15), Полацкага - 13(7); Глыбоцкага - 12(9); Лепельскага - 8(6), Докшыцкага - 6 (1); Дубровенскага - 6(3), Міёрскага - 4(1), Шаркаўшчынскага - 4(1), Браслаўскага - 3(1), Ушацкага - 1(0) раёнаў.
Колькасць выпадкаў вытворчага траўматызму засталася на высокім узроўні, у тым ліку на ўзроўні мінулага года ў арганізацыях Аршанскага(19) і Пастаўскага раёна (5).
Варта адзначыць, што за 9 месяцаў 2024 года зарэгістравана 3 вытворчыя няшчасныя выпадкі, якія адбыліся з работнікамі, што знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янэння, якія пацягнулі атрыманне цяжкіх вытворчых траўм.
За 9 месяцаў 2023 года было зарэгістравана 4 няшчасныя выпадкі на вытворчасці з работнікамі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янэння.
Па выніках завершаных расследаванняў устаноўлены характэрныя прычыны няшчасных выпадкаў, па якіх
колькасць пацярпелых істотна павялічылася (у працэнтных суадносінах ад агульнай колькасці прычын):
- парушэнне пацярпелым працоўнай і вытворчай дысцыпліны, інструкцый па ахове працы – 23,7% (аналагічны перыяд 2023 года – 22,2%);
- парушэнне патрабаванняў па ахове працы пацярпелым, які з'яўляецца службовай асобай – 5,1% (1,9%);
- знаходжанне пацярпелага ў стане алкагольнага ап'янэння – 3,4% (1,9%).
За студзень-верасень 2024 года дзяржаўнымі інспектарамі працы з агульнай колькасці праведзеных 264 наглядных мерапрыемстваў праведзена: 228 маніторынгаў, 34 выбарачныя, 2 пазапланавыя праверкі. У ходзе гэтых мерапрыемстваў выяўлена і прадпісана (рэкамендавана) да ўстаранення 5397 парушэнняў патрабаванняў заканадаўства аб працы і аб ахове працы.
У арганізацыях па выніках наглядных мерапрыемстваў па ўказанні дзяржаўных інспектараў працы адхілена ад працы 218 работнікаў, якія не прайшлі інструктаж, праверку ведаў па ахове працы, не выкарыстоўваюць неабходныя сродкі індывідуальнай абароны, якія забяспечваюць бяспеку працы, не прайшлі медыцынскі агляд у выпадках і парадку, прадугледжаных заканадаўствам.
На падставе матэрыялаў дзяржінспектараў працы прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці 168 упаўнаважаных службовых асоб наймальніка, якія дапусцілі парушэнні заканадаўства аб працы і аб ахове працы. У ходзе ажыццяўлення названых прафілактычных мерапрыемстваў дзяржінспектарамі працы прыпынена праца 259 адзінак станкоў, машын і іншага абсталявання, 11 цэхаў (участкаў), 6 будаўнічых аб'ектаў.
За студзень-верасень 2024 года па выніках наглядных мерапрыемстваў, праведзеных у арганізацыях вобласці, а таксама з улікам інфармацый, якія паступілі ў адрас упраўлення аб наяўнасці прыкмет адміністрацыйных правапарушэнняў за парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб працы і аб ахове працы да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу прыцягнута 412 службовых асоб на агульную суму 134,560 тыс. руб.
Усяго за студзень-верасень 2024 года мабільнымі групамі з удзелам дзяржінспектараў працы праведзена 869 абследаванняў арганізацый АПК і ў тым ліку
арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці, будаўнічых арганізацый, падчас якіх выяўлена 8936 парушэнняў патрабаванняў бяспекі.
Сумесная прафілактычная праца з мясцовымі органамі ўлады і суб'ектамі гаспадаркі Віцебскай вобласці дазволіла забяспечыць зніжэнне вытворчага траўматызму.