Інфармацыя пра стан вытворчага траўматызму ў арганізацыях Віцебскай вобласці і ажыццяўленне нагляднай дзейнасці па пытаннях аховы працы па выніках работы за 2024 год

Па аператыўных даных Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы (далей – упраўленне), у арганізацыях Віцебскай вобласці за 2024 год агульная колькасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці склала – 194, за 2023 год – 205 выпадкаў (зніжэнне – 5,4%). У 2024 годзе ў арганізацыях Віцебскай вобласці зарэгістравана 5 няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам, за 2023 год – 13 (зніжэнне – 62%).

У 2024 годзе ў арганізацыях Віцебскай вобласці зарэгістравана 34 вытворчых няшчасных выпадкаў (17,5% ад агульнай колькасці пацярпелых), якія адбыліся ў выніку ДТЗ (аналагічны перыяд 2023 – 14 (6,8%).

Рост няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам адзначаецца ў арганізацыях Гарадоцкага, Полацкага і Сенненскага раёнаў на 1 няшчасны выпадак (у 2023 годзе выпадкаў не зарэгістравана).

Рост няшчасных выпадкаў, якія прывялі да вытворчых траўм у 2024 годзе ў параўнанні з мінулым годам адзначаны ў арганізацыях, размешчаных на тэрыторыі: Першамайскага раёна г. Віцебска – 15(10), а таксама Віцебскага – 29 (18), Полацкага, Глыбоцкага – 13(9); Лепельскага – 9(7), Докшыцкага – 6 (1); Міёрскага – 5(2), Шаркаўшчынскага, Россонскага – 3(1), Браслаўскага – 4(2), Ушацкага – 2(1) раёнаў.

Колькасць выпадкаў вытворчага траўматызму засталася на высокім узроўні, у тым ліку на ўзроўні мінулага года ў арганізацыях Пастаўскага раёна (7), Дубровенскага (5).

За 2024 год зарэгістравана 2 вытворчых няшчасных выпадкаў, якія адбыліся з работнікамі, што знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янэння, што пацягнулі атрыманне цяжкіх вытворчых траўм (2023 – 6 выпадкаў).

Па выніках завершаных расследаванняў няшчасных выпадкаў, якія адбыліся ў 2024 годзе, устаноўлены наступныя характэрныя прычыны, па якіх колькасць пацярпелых павялічылася (у працэнтных суадносінах ад агульнай колькасці прычын):

- парушэнне пацярпелым працоўнай і вытворчай дысцыпліны, інструкцый па ахове працы – 20,7% (2023 год – 19,1%);

- парушэнне патрабаванняў па ахове працы пацярпелым, які з'яўляецца службовай асобай – 4,9% (1,1%);

- незадавольняючы стан і недахопы ў арганізацыі працоўных месцаў – 4,9% (3,4%);

- прыцягненне пацярпелага да працы не па спецыяльнасці – 2,4% (1,1%);

- парушэнне патрабаванняў праектнай дакументацыі – 2,4% (2,2%);

- адсутнасць або няякасная распрацоўка інструкцыі па ахове працы – 3,7% (1,1%);

За 2024 год дзяржаўнымі інспектарамі працы з агульнай колькасці праведзеных 365 назіральных мерапрыемстваў праведзена: 319 маніторынгаў, 43 выбарачных, 3 пазапланавыя праверкі. У ходзе гэтых мерапрыемстваў выяўлена і прадпісана (рэкамендавана) да ўстаранення 6942 парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб працы і аб ахове працы.

У арганізацыях па выніках назіральных мерапрыемстваў па ўказанні дзяржаўных інспектараў працы адхілена ад працы 304 работнікаў, якія не прайшлі інструктаж, праверку ведаў па ахове працы.

На падставе матэрыялаў дзяржінспектараў працы прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці 362 упаўнаважаных службовых асоб наймальніка, якія дапусцілі парушэнні заканадаўства аб працы і аб ахове працы. У ходзе ажыццяўлення названых прафілактычных мерапрыемстваў дзяржінспектарамі працы прыпынена работа 353 адзінак станкоў, машын і іншага абсталявання, 13 цэхаў (участкаў), 8 будаўнічых аб'ектаў.

Па выніках назіральных мерапрыемстваў да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу прыцягнута 596 службовых асоб на агульную суму 188,840 тыс. руб.

Мабільнымі групамі з удзелам дзяржінспектараў працы праведзена 1084 абследаванні арганізацый АПК, у тым ліку арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці, будаўнічых арганізацый, у ходзе якіх выяўлена 10693 парушэнні патрабаванняў бяспекі.

Сумесна праводзімая прафілактычная работа з мясцовымі органамі ўлады і суб'ектамі гаспадарання Віцебскай вобласці дазволіла забяспечыць у 2024 годзе зніжэнне вытворчага траўматызму.