Інфармацыя пра ўздзеянне на навакольнае асяроддзе АЭС у Беларусі ў бліжэйшы час стане шырока даступнай
25 жніўня, Мінск /Вольга Беляўская - БЕЛТА/. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў бліжэйшы час размесціць на сваім сайце звесткі аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе будаўніцтва і эксплуатацыі атамнай электрастанцыі ў Беларусі. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў міністэрстве.
Дадзеныя будуць размешчаны на сайце www.minpriroda.by. Яны падрыхтаваны РУП "БелНДПІЭнергопрам" і дырэкцыяй будаўніцтва атамнай электрастанцыі Міністэрства энергетыкі Беларусі.
Звесткі аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе праекта па будаўніцтве і эксплуатацыі АЭС у Беларусі Мінпрыроды накіруе таксама кантактным органам па Канвенцыі аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце пяці краін - Аўстрыі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Украіны.-0-