Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі ў моладзевым асяроддзі абмеркавалі ў Медыяцэнтры Віцебскай вобласці
Перад пачаткам мерапрыемства студэнты азнаёміліся з працай Медыялабараторыі для юных журналістаў і блогераў. Кіраўнік Медыялабараторыі Аляксандр Бышнёў падрабязна расказаў аб 5 лакацыях і створаных на іх базе ўмовах для здымкі моладзевага кантэнту.
Спікерамі адукацыйнага мерапрыемства выступілі галоўны рэдактар абласной газеты «Віцебскія весці» Наталля Камлёва і намеснік галоўнага рэдактара Юлія Новікава.
У ходзе абмеркавання тэмы Наталля і Юлія падзяліліся са студэнтамі ВДТУ вопытам працы ў інтэрнэце, лайфхакамі стварэння і прасоўвання трэндавага кантэнту, закранулі пытанні інфармацыйнай бяспекі ў сацсетках.
Спецыяліст кафедры дызайну і моды Мікіта Захарчук і спецыяліст па маркетынгу ЦМіМС Марыя Хачатуран расказалі студэнцкай моладзі аб асноўных інструментах працы ў сацсетках універсітэта, зрабіўшы акцэнт на тым, як ператварыць імідж ВНУ ў сапраўдны брэнд.