Інфармацыйна-прапагандысцкая група Віцебскага аблвыканкама сустрэлася з працоўнымі калектывамі Сенненшчыны.

Кіраўнік групы старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў наведаў калектыў УАЗ «Сенненская ЦРБ». Марына Новіцкая, начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, правяла сустрэчу з калектывам рэдакцыі раённай газеты «Голас Сенненшчыны» і кіраўнікамі раённых грамадскіх аб'яднанняў. Ірына Леўковіч, начальнік Галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама ў рамках дня інфармавання пабывала ў працоўным калектыве Сенненскага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства. На базе цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылася дыялогавая пляцоўка маладых спецыялістаў Сенненшчыны з Уладзімірам Давыдоўскім, начальнікам Галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама.
Затым прайшоў мітынг-рэквіем ля памятнага знака «Боль».



















У межах адзінага дня інфармавання таксама была асветлена дадатковая тэма «Аб стане дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму на тэрыторыі Віцебскай вобласці і Сенненскага раёна», падрыхтаваная аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сенненскага райвыканкама. Калектывы УСУ «Сенненская СДЮШАР» і ДУ «Сенненскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб Алімп» наведаў начальнік упраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама Васіль Захарэвіч.