Інфармацыйныя тэхналогіі ўкаранёны пры арганізацыі лячэння ў Віцебскім абласным цэнтры дэрматавенералогіі і касметалогіі

Адчувальныя вынікі ад распачатай яшчэ ў 1996 годзе інфарматызацыі у Віцебскім абласным цэнтры дэрматовенералогіі і касметалогіі сёння маюць на кожным участку арганізацыі лячэбнага працэсу.

Крок за крокам

Галоўны ўрач установы Віктар Спірыдонаў успамінае той час. У пачатку 1990-х у Віцебску адбыўся ўсплёск такога грознага захворвання, як сіфіліс. Хворых было ў разы больш, чым месцаў у спецыялізаваным стацыянары. Патрабавалася хутка справіцца з праблемай. Тады і прынялі шэраг арганізацыйных мер: зрабілі стаўку на пашырэнне амбулаторнага назірання, адкрылі ананімны кабінет, каб ахапіць абследаваннем як мага больш патэнцыйных кліентаў без прад'яўлення асабістага дакумента. А ў расійскім спецыялізаваным часопісе Віктар Яфімавіч прачытаў аб укараненні ў мед­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­усе дыягнастычныя і лабараторныя даследаванні. Эпікрыз пацыентаў з раёнаў таксама неадкладна адпраўляецца ў мед­установу, што накіравала іх у абласны стацыянар. І ўсё гэта ў адзін клік.

У аргметадкабінеце ўстаноўлена распрацаваная Міністэрствам аховы здароўя праграма для фарміравання гадавых справаздач і вядзення статыстычнага ўліку захворванняў. Так што тут ужо і не ўяўляюць, як працавалі раней без такога ўніверсальнага памочніка і захоўніка даных.

Тэлемедыцына пераадольвае адлегласці

З увядзеннем інфармацыйных тэхналогій пацыентам цэнтра стала даступна яшчэ адно новаўвядзенне. Кабінет тэлемедыцыны працуе тут з 2005 года. Гэта выдатная магчымасць для кансультавання пацыентаў з сельскіх раёнаў на адлегласці, што яго вядучыя спецыялісты, а таксама супрацоўнікі кафедры дэрмата­венералогіі ВДМУ, якая тут базуецца, даўно і з поспехам робяць. Для гэтага дастаткова вы­слаць фота­выяву праблемнага месца або звязацца з лячэбнай установай па скайпе. Дапамогай калегі ў складаных сітуацыях можа скарыстацца лечачы раённы ўрач пацыента, запыт вольны паслаць і сам чалавек, які да доктара, магчыма, яшчэ не звяртаўся і знаходзіцца за камп'ютарам дома. Пасля тэле­кансультацыі ў выпадку неабходнасці ён гэта абавязкова зробіць. Сучасны від сувязі таксама дапамагае арганізаваць інтэрнэт-навучанне раённых спецыялістаў па выбраных пытаннях дэрмата­венералогіі, мінімізаваць выдаткі на правядзенне розных дыстанцыйных семінараў.

Без чэргаў у калідорах

У таго, хто зазірне ў паліклінічнае аддзяленне цэнтра дэрмата­венералогіі, можа скласціся ўражанне, што тут зусім мала пацыентаў: у чэргах да спецыялістаў людзі не штурмуюцца, у рэжыме чакання прыёму сядзяць у калідорах па некалькі чалавек, глядзяць прафілактычныя і інфармацыйныя ролікі на тэлеэкранах.

— А наша сістэма і не дапускае ўтварэння чэргаў, — растлумачыла загадчык амбулаторна-паліклінічным аддзяленнем Яўгенія Фёдаравіч. — Аўтаматызавана рэгістратура, людзі запісваюцца на канкрэтны час як па Інтэрнэце, так і па тэлефоне або пры асабістым звароце і прыходзяць на прызначаны

часу. Вядзецца з 2009 года электронны варыянт амбулаторнай карты пацыента, і такую карту ўжо дакладна не згубіш. Праграма дазваляе праводзіць дынамічнае назіранне па захворванні і дыспансерызацыі, весці ўлік лісткоў часовай нетрудаздольнасці, накіроўваць на кансультацыі іншых спецыялістаў для выканання лабараторных даследаванняў, весці журналы амбулаторнага прыёму, выконваць пошук пацыентаў па розных крытэрыях, атрымліваць статыстычныя справаздачы. Усе працоўныя месцы ўключаны ў адзіную лакальную сетку з магчымасцю абмену данымі.

Штодня інфармацыя аб скурных хворых накіроўваецца ў ЦАД, створаны на базе абласнога дыягнастычнага цэнтра, для магчымасці прагляду спецыялістамі іншых медустаноў вобласці.

Просты, але інфарматыўны

З 2016 года ў цэнтры абновілі афіцыйны сайт установы vokcdk.by, на якім ёсць уся інфармацыя па лячэнні і прафілактыцы венералагічных і скурных захворванняў, структура ўстановы, асноўныя напрамкі лячэбнай дзейнасці, навіны грамадскага і прафсаюзнага жыцця, інфармацыя аб рабоце са зваротамі грамадзян, аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, прэйскурант на платныя паслугі. Таксама на сайце можна запісацца на прыём да ўрача, задаць пытанне спецыялісту або пакінуць водгук, запыт на выпіску з амбулаторнай карты, падаць электронны зварот, азнаёміцца з адказамі на часта задаваемыя пытанні. Такі набор інфармацыі таксама спрыяе адсутнасці чэргаў і планамернай рабоце. І шмат грошай на распрацоўку простага, але інфарматыўнага электроннага рэсурсу староннім арганізацыяй не марнавалі, абышліся сваімі сіламі.

Электронны рэцэпт у кішэні

У маі 2016 года ў скурна-вэнэралагічным цэнтры запусцілі праект, рэалізаваны сумесна з прадпрыемствам «Фармацыя», усталяваўшы праграмнае забеспячэнне для выпіскі рэцэптаў. У праграме аўтаматычна абнаўляюцца даведнікі аб гандлёвых найменнях лекаў, іх дазоўцы і наяўнасці ў аптэках. Выкарыстоўваныя пластыкавыя карткі са штрых-кодамі «прывязаны» да амбулаторных картах хворых. І цяпер інфармацыя аб прызначаных урачом прэпаратах заносіцца ў электронную

карту рэцэптаў пацыента прама на прыёме. Захоўваючыся ў выглядзе штрых-кода, запіс даступны для аптэк Віцебскай вобласці. З дапамогай фіксацыі ў сістэме лечачы ўрач даведаецца, ці было лекі набыта пацыентам.

Наватарства ў духу часу

З нядаўніх часоў каля рэгістратуры ў паліклінічным аддзяленні усталяваны электронны планшэт, дзе любы наведвальнік можа выбраць прозвішча лечачага ўрача і паставіць яму пасля прыёму ацэнку — «добра», «здавальняюча» ці «дрэнна». А далей канкрэтызаваць яе выбарам крытэрыяў: «за прафесіяналізм», «уважлівае, паважлівае стаўленне», «вынікі лячэння станоўчыя» і іншых. Або адзначыць тое ж самае з часціцай «не». Праграму для гаджэта напісалі спецыялісты аддзялення АСУ. Гэты спосаб ацэнкі ўрачоў, па словах Віктара Спірыдонава, чарговы крок па ўкараненні інфармацыйных тэхналогій, наватарства ўстановы, зручны дадатковы індыкатар якасці аказання меддапамогі. Меркаванні пацыентаў улічваюцца пры вызначэнні памеру прэміі кожнага доктара. А гэта дадатковы стымул працаваць лепш, шукаць агульную мову з пацыентамі.

Прычым тут не робяць сакрэту з «дрэнных» ацэнак урачоў, а бурна абмяркоўваюць іх на вытворчых нарадах, аналізуючы памылкі, каб у будучыні пазбегнуць. Так што суцэльныя плюсы інфарматызацыі аховы здароўя дапамагаюць урачам у поўнай меры адчуваць сябе прафесіяналамі, яна пазбаўляе ад непатрэбнай пісаніны і канцэнтруе ўсю ўвагу на пацыенце і аб'ектыўным аналізе атрыманых у ходзе абследавання даных. А яны заўсёды пад рукой, дакладней — на экране персанальнай машыны.

Вера МУРАШКІНА. Фота Алега КЛІМОВІЧА. «Віцьбічы».