Інфапункты для турыстаў адкрыюцца ў Мінску падчас II Еўрапейскіх гульняў

Инфоточки для туристов откроются в Минске во время II Европейских игр
У Мінску ў перыяд правядзення II Еўрапейскіх гульняў будуць працаваць гарадскія інфармацыйныя кропкі для турыстаў, валанцёры раскажуць аб праграме спаборніцтваў і славутасцях горада, паведаміла на пасяджэнні калегіі галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама дырэктар інфармацыйна-турысцкага цэнтра "Мінск" Алена Пліс, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Інфармацыйныя кропкі размесцяцца каля спартыўных аб'ектаў, у месцах пражывання, фан-зонах, Нацыянальным аэрапорце Мінск, на аўтавакзале "Цэнтральны", чыгуначным вакзале, студэнцкай вёсцы, а таксама на асноўных турысцкіх маршрутах (на пл. Свабоды і пл. Незалежнасці).

"Падрыхтаваныя валанцёры прадаставяць звесткі, у тым ліку на замежных мовах, аб праграме II Еўрапейскіх гульняў, маршрутах грамадскага транспарту, турысцкім патэнцыяле Мінска і Беларусі. Тут жа прадаставяць друкаваную інфармацыйную прадукцыю аб сталіцы, карту горада, буклеты аб славутасцях", - распавяла Алена Пліс.

Работа праводзіцца сумесна з дырэкцыяй II Еўрапейскіх гульняў. Інфармацыйныя кропкі ўжо пратэставалі ў верасні 2018 года ў Верхнім горадзе на фестывалях нацыянальных культур (днях культуры Грузіі, Ізраіля, Малдовы, Азербайджана). II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня.

"Віцебскія весці".