Інказатару ў Віцебскай вобласці давялося прымяніць зброю для затрымання рабаўніка
9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інткасатару ў Віцебскай вобласці давялося прымяніць зброю для затрымання рабаўніка. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў праваахоўных органах.
Інкасатар галоўнага ўпраўлення Нацбанка па Віцебскай вобласці ўвечары 8 сакавіка звярнуўся ў Полацкі РАУС і заявіў, што ў 18.20 пры выхадзе з крамы ў гарадскім пасёлку Ветрына (Полацкі раён) невядомы вырваў у яго інкасатарскую сумку з грашовай выручкай у памеры Br6,6 млн. і спрабаваў схавацца.
У ходзе праследавання інкасатар з баявой зброі зрабіў 2 папераджальныя і 3 прыцэльных стрэлы, параніўшы рабаўніка ў левую нагу. Нападнік быў затрыманы і змешчаны ў бальніцу. Ім аказаўся непрацуючы жыхар горада Дзісна Мёрскага раёна. Цяпер расследуюцца абставіны і матывы злачынства.-0-