Інавацыйная прадукцыя ў структуры эканомікі Віцебскай вобласці займае 28%
Паводле яе слоў, аблвыканкам прымае ўсе меры, каб удзельная вага інавацыйнай прадукцыі павялічылася. "Пераважна гэта прадукцыя нафтахіміі, фармацэўтыкі, дрэва- і металаапрацоўкі, лёгкай прамысловасці. 50% тавараў гэтай катэгорыі пастаўляецца на экспарт", - адзначыла Анжаліка Нікіціна.
У паўночным рэгіёне існуе чатыры тэхнапаркі (тры з іх на базе ВНУ), 125 арганізацый распрацоўваюць інавацыйныя віды прадуктаў. Востра стаіць пытанне іх укаранення ў эканоміку, паколькі на стварэнне прадукцыі сыходзіць працяглы час. "Важна зацікавіць навучальныя ўстановы ў распрацоўцы прадукту, наладзіўшы іх узаемадзеянне са спажыўцом (прадпрыемствамі вобласці)", - дадала старшыня камітэта эканомікі.
Сёння ў адміністрацыі СЭЗ "Віцебск" праходзіць кангрэснае мерапрыемства "Інавацыйнае развіццё Віцебскай вобласці". На выставе свае распрацоўкі прадставілі рэгіянальныя і рэспубліканскія ўстановы адукацыі. Адбудуцца некалькі семінараў, будзе працаваць біржа дзелавых кантактаў. Па выніках плануецца падпісаць дагаворы і пратаколы аб намерах супрацоўніцтва для наступнага прымянення распрацовак у машынабудаванні і харчовай прамысловасці.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Дзяржкамітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі, камітэт эканомікі аблвыканкама, СЭЗ "Віцебск", Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу.